Часовага паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў МЗС Польшчы
Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандра Часноўскага выклікалі ў МЗС па справе прыгавору журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай. Журналістку ўчора асудзілі на пяць гадоў калоніі.
На ўваходзе ў будынак Часноўскі сказаў журналістам толькі тры словы: «Пакуль без каментарыяў».
А на выхадзе цалкам праігнараваў спробы наладзіць з ім кантакт: заскочыў у салон машыны і зʼехаў. У будынку МЗС Часноўскі прабыў каля 20 хвілін, паведамляе «Белсат».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ