Фота: vgtimes.ru

Фота: vgtimes.ru

Хагі Вагі — гэта персанаж хорар-гульні Poppy Playtime. Па сюжэце гульні галоўны герой, экс-супрацоўнік фабрыкі цацак Playtime Co., вырашае расследваць таямнічае знікненне калег. Для гэтага ён накіроўваецца на тую самую фабрыку і ходзіць па закінутых памяшканнях, спрабуючы аднавіць карціну падзей.

Калі герой адчыняе дзверы ў вестыбюль фабрыкі, ён сустракае там Хагі Вагі. Па фігуры гэтая істота крыху падобная да чалавека, вось толькі яна мае сіні мех, трохвугольную галаву, вялікія чырвоныя вусны і велізарную ўсмешку з некалькімі радамі зубоў.

Спачатку Хагі Вагі быў добразычлівым, але пасля аварыі на фабрыцы змяніў свой настрой. У героя атрымліваецца аднавіць падачу энергіі на панэль кіравання, і пасля гэтага сіні монстр пачынае за ім ганяцца. Калі не паспееш выратавацца, Хагі Вагі зловіць цябе і з’есць, і не забудзе перад гэтым шырока ўсміхнуцца, каб паказаць свае вострыя зубы. Варта берагчыся абдымкаў Хагі Вагі, бо ў яго яны смяротна небяспечныя. 

Першая глава гульні выйшла ў кастрычніку 2021 года, працяг чакаюць у гэтым годзе. Але сіні монстр ужо пайшоў у народ — настолькі, што яго вобраз абрастае новымі дэталямі. Напрыклад, тыктокеры прыдумалі для Хагі Вагі раман з іншым монстрам, падобнай да яго, толькі ружовай Кісі Місі (іншыя мяркуюць, што яна — мама ці сястра Хагі Вагі). У першай главе Poppy Playtime можна пабачыць выяву Кісі Місі на сценах фабрыкі, але яе саму пакуль што нам не прадставілі.

@neliamim Ответ пользователю @__i_loh__ ♬ оригинальный звук - neliamim

Дзіўная цацка атрымала вялікую папулярнасць сярод дзяцей і падлеткаў. Хагі Вагі ў форме мягкай цацкі скупаюць па ўсім свеце, як і яго сяброў: акрамя Кісі Місі, у серыі ёсць рознакаляровы Лілі Мілі, аранжавы Ван Панк, шэры Грыс Віс, чырвоны Скары Лары і нават зялёны Сілі Білі.

У асноўным Хагі Вагі раскруцілі стрымеры камп'ютарных гульняў, але сапраўднай зоркай істота стала ў тыктоку. Відэа з гэтым сінім монстрам набіраюць шмат праглядаў, а сам Хагі Вагі ўжо стаў героем мноства мемаў.

Першы з іх — фраза «У нас знік сіні Хагі Вагі». Яна прагучала ў відэа ютубера Скорці, які праходзіў гульню GTA V з модам, што дазваляў дадаваць у яе Хагі Вагі рознага колеру. Скорці прамаўляў яе, калі сіні Хагі Вагі згараў на вогнішчы. Тыктокеры ж пачалі выкарыстоўваць гэтыя словы, калі жадаюць расказаць пра максімальна вялікае расчараванне.

Скорці і яго відэа далі пачатак яшчэ двум мемам пра Хагі Вагі. Першы з іх — словы «Да ладна, глядзі! Гэта бабуля Хагі Вагі». Скорці прамовіў іх, калі знайшоў у адной з лакацый гульні павялічаную копію Хагі Вагі, на якой былі ружовыя акуляры, і вырашыў, што гэта бабуля монстра. Зараз жа іх выкарыстоўваюць, каб распавесці пра «старамодныя» якасці маладых людзей — напрыклад, пра любоў да вязання ці метэазалежнасць.

Яшчэ адзін мем ад Скорці гучыць так: «Афігець, нашаму Хагі Вагі тысяча гадоў». Прамаўляюць яго, каб распавесці пра розніцу ва ўзросце і тое, як часам хутка ляціць час.

@cereals_fan Афигетьнашемухагивагитыщалет✨//id: not mine|спасибо за актив #cereals_fan #популярное #хагиваги #on ♬ оригинальный звук - ᤋᥲᥴκᥲⲙᥙ᧘ᥲ ⲙᥲⲙ᧐нᴛᥲ

Шмат хто зразумее мем «Да хто такі гэты ваш Хагі Вагі». Пачуць яго можна ў роліках, дзе дарослыя тыктокеры дзівяцца любові дзяцей да сіняга монстра і расказваюць, як не паспяваюць за новымі трэндамі.

@myron.iron

Ты знаешь, кто такой этот Хаги Ваги?

♬ оригинальный звук - Мирон&Семья

Фанаты Хагі Вагі з твітара не адстаюць ад тыктокераў. Вось некалькі прыкладаў таго, як у гэтай сацсетцы згадваюць сіняга монстра і мемы з ім:

Папулярнасць Хагі Вагі выклікае ў некаторых дарослых засцярогу. Напрыклад, вясной 2022 года паліцыя і супрацоўнікі брытанскіх школ папярэджвалі бацькоў, што іх дзеці могуць глядзець у сеціве ролікі з Хагі Вагі змрочнага характару. Імя Хагі Вагі ўтворанае ад брытанскага hug (абдымацца), таму гэтага персанажа цяжка «западозрыць» у дрэнным уплыве на дзяцей. Але бацькоў пужае як знешнасць Хагі Вагі і яго характар, так і тое, што ім амаль немагчыма даведацца, ці глядзіць іх дзіця відэа з гэтай істотай.

У любым выпадку, псіхолагі рэкамендуюць не купляць Хагі Вагі для дзяцей ва ўзросце 4-6 гадоў, бо незвычайная цацка можа напужаць такое дзіця, нават калі ў самым пачатку яно гэта не ўсведамляе. Што да старэйшых дзяцей, то ім Хагі Вагі наўрад ці нанясе псіхалагічную траўму.

Выйшла самая чаканая гульня лета Stray — сімулятар ката, які робіць звычайныя каціныя справы ВІДЭА

Netflix страціў мільён падпісчыкаў. Чаму яго не хочуць глядзець?

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1