Алег Раманаў
Паводле Раманава, у «форуме» збіраюцца прыняць удзел «14 суб’ектаў грамадзянскай супольнасці». Гэта, як ён выказаўся, «асноўныя грамадскія аб’яднанні канструктыўнай накіраванасці і некалькі палітычных партый Беларусі». Іх кіраўнікі будуць на мерапрыемстве выступаць з дакладамі.
Як заяўляецца, асноўная задача «форуму» — «зверыць гадзіннікі па пытанні далейшага развіцця грамадзянскай супольнасці». Удзельнікі прааналізуюць, якія ўрокі атрыманыя і якія яшчэ давядзецца атрымаць з вопыту «масавых беспарадкаў 2020 года». «Будзе вынесенае на абмеркаванне пытанне, ці трэба нам удасканальваць партыйную сістэму для таго, каб яна мела большую вагу ў палітычным жыцці нашай краіны і садзейнічала прагрэсіўнаму развіццю нашай дзяржавы», — сказаў старшыня «Белай Русі».
Мерапрыемства збіраюцца правесці ў Купалаўскім тэатры.
Правядзеннем «форуму» акурат у гэты час хочуць, відаць, прадэманстраваць альтэрнатыву мерапрыемству, якое будзе адначасова праводзіцца па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні.