Майстэрня Elen Carotte прадстаўляе новы варыянт школьнай формы на аснове нацыянальных традыцый. Гэта дазваляе захаваць уніфікаванасць знешняга выгляду вучняў, але пры гэтым даць магчымасць кожнаму класу або кожнаму дзіцяці ў класе мець індывідуальную адметнасць. Форма ў нацыянальным стылі садзейнічае выхаванню ў вучняў павагі і гонару за сваю школу, дысцыплінаванасці, прывівае пачуццё таварыства і годнасці.

Канструктыўнай асаблівасцю формы ад Elen Carotte з’яўляецца сістэма «форма расце разам з дзіцем». Гэты эфект дае магчымасць рэгуляваць форму ў гарызантальным (па памеры) і вертыкальным (па росце) напрамках. Такім чынам дасягаецца выдатная пасадка па фігуры на кожнага вучня, а таксама ўлічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей і падлеткаў, якія растуць нераўнамерна.

Якасныя матэрыялы і высокія стандарты выканання, прынятыя ў Elen Carotte, дазваляюць выкарыстоўваць форму на працягу некалькіх гадоў. Гэта дае магчымасць мінімізаваць бюджэтныя затраты бацькоў.

На здымку прадстаўленыя варыянты формы для дзяўчынак, форму для хлопчыкаў таксама можна распрацаваць пры пэўным запыце. Кошты і мадэлі абгаворваюцца індывідуальна ў залежнасці ад замовы.

Форма адшываецца індывідуальна. Сярэдні кошт за поўную форму — спаднічка/порткі, камізэлька, кашуля з машыннай вышыўкай — каля 150 рублёў. Замовіць форму можна праз сайт kroplia.by ці афіцыйную старонку Elen Carotte.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лідкін боршч / Адказаць
04.08.2022
Бондарава шчэ не вые, што гэта антысавеччына?
3
прауда / Адказаць
04.08.2022
Варыянт,што на "синяй" фотцы прыгожы, мне спадабауся. Трэба яшчэ хустачки дадаць дзяучаткам и будзе поуны цуд.
1
Алеся / Адказаць
05.08.2022
О! Я таксама за хустачкi дзяучаткам. Гэта надае асаблiвага, падкрэсьленага школьнi цкага шарму
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру