Помнік-танк у Нарве. Фота: Ilja Smirnov / Põhjarannik

Помнік-танк у Нарве. Фота: Ilja Smirnov / Põhjarannik

Калі ў кагосьці помнік стаіць на прыватнай тэрыторыі, то ўладальнік можа прыбраць яго самастойна, для гэтага дазволу не патрабуецца, адзначыла Калас.

Асобна яна закранула пытанне помніка-танка ў горадзе Нарва, дзе пераважае рускамоўнае насельніцтва:

«Важна падкрэсліць тое, што мы ўжо падкрэслівалі 9 мая: шанаваць памяць загінулых не забаронена. Але гэта трэба рабіць там, дзе для гэтага падыходзячае месца, то-бок на могілках, дзе гэта можна зрабіць з захаваннем годнасці. А танк — гэта прылада забойства. Гэта не памятны аб'ект. Такімі танкамі зараз на вуліцах Украіны забіваюць людзей. Пад ім нават няма вайсковых пахаванняў.

Канчатковая мэта ясная: прыбраць як танк у Нарве, так і іншыя чырвонаармейскія манументы з тых месцаў, дзе яны знаходзяцца цяпер. Урад у гэтым пытанні прытрымліваецца адзінага меркавання», — заявіла кіраўнік урада.

Дакладнага графіка дэмантажу пакуль няма, бо «важна, каб напружанне не нарастала ні ў гэтым рэгіёне, ні ў іншых месцах». «Пры дэмантажы манументаў мы павінны забяспечыць, каб пасля гэтага Нарва засталася ментальна з намі. Нарва — гэта важны горад, які павінен быць у надзейных руках», — адзначыў прысутны на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Эстоніі Лаўры Ляэнеметс.

Але і зацягваць з гэтай справай не збіраюцца: «Паверце нам, мы хочам зрабіць гэта як мага хутчэй, як мага больш бязбольна, з мінімальнай эскалацыяй». Але пры гэтым Ляэнеметс удакладніў, што гэта не значыць, што дэмантаж адбудзецца сёння-заўтра пад покрывам ночы, для гэтага неабходна вырашыць шэраг пытанняў.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2