Па словах аднаго з супрацоўнікаў бара, да іх учора завіталі ўсе магчымыя службы:

«Спачатку зайшлі прадстаўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы, пасля МНС, а потым — супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС. Сабралі ўсіх супрацоўнікаў на апытанне, цікавіліся канцэртам, у асноўным, ці разумелі мы, якога артыста запрашаем. Забралі нашага кіраўніка і яшчэ аднаго новага супрацоўніка. Наколькі мы ведаем, сёння іх будуць судзіць». 

Сам бар пакуль не працуе — знаходзіцца ў рэжыме чакання. Кіраўніком «Слоікаў-бутэлек» з’яўляецца Андрэй Жук.

У судзе Цэнтральнага раёна нам распавялі, што яго справа «яшчэ вывучаецца суддзёй», але сёння яго павінны асудзіць. Артыкул у канцылярыі ўдакладняць адмовіліся, але, па словах сяброў Андрэя, гэта можа быць 24.3 КоАП (непадпарадкаванне).

Што тычыцца Мэрыем, то, па нашай інфармацыі, яе адпусцілі да суда, які пройдзе ўжо ў панядзелак (дэталі абвінавачвання пакуль высветліць не ўдалося). Сама спявачка і яе калегі на званкі не адказваюць.

Варта адзначыць, што гэта не першы канцэрт спявачкі Мэрыем у бары: яна выступала на розных іншых мерапрыемствах у «Банках-бутэльках» і раней, але толькі цяпер прапагандысты накінуліся на ўстанову і артыстку праз тое, што яна спела песню «Обійми» на ўкраінскай мове і была апранутая ў белую майку з чырвоным сэрцам.

Мэрыем Герасіменка — мінская спявачка, салістка Meriem Band. Ёй 28 гадоў. Яна ўдзельніца шматлікіх шоу для спевакоў, у тым ліку расійскага «Голаса», шоу «Песні» на ТНТ, украінскага «Голос країни».

Чытайце таксама:

«Мінск нібыта стаў пустым». Як цяпер жывуць тусовачныя Зыбіцкая, Кастрычніцкая і Рэвалюцыйная

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Уладзімір / Адказаць
05.08.2022
Сан-эпідэм-служба увогуле ператварылася у нейкую карыкатуру. Яе кіраўніцтва гэта разумея? :)))
0
Мангол / Адказаць
05.08.2022
Так а что преступного в исполнении песни "Обними"?
2
Вар`яты / Адказаць
05.08.2022
Маем вар`яцтва на дзяржаўным узроўні. Мне не зразумела, пра што думаюць гэтыя дубаломы ? Мабыць спадзяюцца, што пуцін пераможа і выдасьць ярлык лукашэнку на далейшы працяг вар`яцтва і здзекаў над Беларусамі ?
 Прабачце, а калі атрымаецца наадварот, то, што будуць рабіць гэтыя дубаломы ?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру