Фота: pixabay.com

Лісічкі можна збіраць практычна ўсё лета, а часам і да позняй восені. Яны добра растуць на ўзлесках, палянах і ў гаях, у хвойніках і дубовых лясах. Можна знайсці лісічкі ў высокай траве, пад мохам ці пад лісцем. Гэтыя грыбы звычайна растуць у групах, таму вам не спатрэбіцца доўга шукаць кожную асобную лісічку, піша aniaradzi.pl.

Перш за ўсё лісічкі адрозніваюцца жоўтым колерам шапачкі і больш светлым адценнем ножкі. У маладых лісічак шапачка больш выпуклая, але з часам яна змяняецца на ўвагнутую.

Калі вы купляеце лісічкі ў магазіне, імаверна, іх мыюць да продажу, але калі ж вы самі сабралі грыбы або набылі іх на рынку, вам прыйдзецца самастойна іх чысціць ад пяску. На шчасце, ёсць некалькі спосабаў зрабіць гэта хутка і без вялікіх пакут. І не лянуйцеся чысціць лісічкі: калі гэтага не рабіць ці рабіць дрэнна, грыбы будуць менш смачныя, а то і іх увогуле будзе немагчыма есці.

Першы варыянт — проста памыць лісічкі пад праточнай вадой. Гэта дапаможа пачысціць грыбы, але толькі ў тым выпадку, калі яны не надта брудныя.

Таксама можна пакласці лісічкі ў міску, моцна пасыпаць іх соллю і заліць варам. У такім выпадку ўвесь пясок з грыбоў апусціцца на дно міскі, і вы проста дастанеце з яе чыстыя грыбы. Паўтарыце гэтую паслядоўнасць некалькі разоў, пакуль не ўпэўніцеся, што лісічкі дакладна ачысціліся.

Рэч у тым, што пад уздзеяннем кіпетню і солі ў лісічках выпрацоўваецца слізкая субстанцыя, дзякуючы якой ад іх адыходзіць пясок і іншы бруд. Але не забудзьце добра прамыць грыбы і потым прасушыць іх на папяровым ручніку.

Таксама пачысціць лісічкі можна ўручную з дапамогай шчоткі. Гэты варыянт падыходзіць да буйных лісічак, а таксама да выпадкаў, калі пяску ў грыбах няшмат і ён сухі. Калі ж забруджвання больш і пясок вільготны, лепей пачысціць іх з дапамогай шчоткі, змочанай у алеі ці ў кіпені з соллю.

Варта памятаць, што калі вы захоўваеце мытыя грыбы, яны могуць хутчэй згніць, таму мыйце іх як мага бліжэй да часу гатавання. Калі вы плануеце сушыць ці замарожваць грыбы, прамываць іх не трэба, лепей пратрыце лісічкі вільготнай сурвэткай. Таксама можна паспрабаваць счысціць рэшткі бруду вострым нажом. І не забывайце, што з грыбоў трэба прыбіраць не толькі пясок, але і лісце, ігліцу, мох і траву.

Дасведчаны грыбнік расказаў, калі настане пік сезону лісічак

Выкручваць ці зразаць грыбы? Самы страшны грэх у іншым

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
бакштаг / Адказаць
05.08.2022
Мойте руки непосредственно перед тем, как начнете приëм пищи и не грызите ногти...
0
Апенька / Адказаць
05.08.2022
Мда, бліскучыя парады )))
0
лясічка ** **** **** / Адказаць
05.08.2022
фота парнахаб што? (на надпіс незаўважны пад фота гляджу)
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру