«Я вельмі занепакоены ўчорашнім абстрэлам найбуйнейшай у Еўропе атамнай электрастанцыі, які падкрэслівае цалкам рэальную небяспеку ядзернай катастрофы, якая можа пагражаць здароўю насельніцтва і навакольнаму асяроддзю ва Украіне і за яе межамі», — гаворыцца ў заяве Гросі на сайце МАГАТЭ.

Гендырэктар МАГАТЭ заявіў, што ваенныя дзеянні, якія ставяць пад пагрозу бяспеку ЗАЭС, «цалкам непрымальныя і павінны быць перадухілены любой цаной».

«Я рашуча і настойліва заклікаю ўсе бакі праяўляць максімальную стрыманасць паблізу гэтага важнага ядзернага абʼекта з яго шасцю рэактарамі. І я асуджаю любыя гвалтоўныя дзеянні, учыненыя на Запарожскай атамнай электрастанцыі або паблізу ад яе, або супраць яе персаналу», — заявіў Гросі.

Ён падкрэсліў, што ўкраінскі персанал, які працуе на акупаванай станцыі, павінен мець магчымасць выконваць свае абавязкі без пагроз або націску, якія падрываюць таксама бяспеку АЭС.

«Каб перадухіліць далейшае выйсце сітуацыі з-пад кантролю, прысутнасць МАГАТЭ для аказання тэхнічнай падтрымкі ў галіне ядзернай бяспекі мае першаснае значэнне», — напісаў Гросі.

Тое, што гэтая жыццёва важная місія яшчэ не адбылася, не звязана з МАГАТЭ, распавёў гендырэктар МАГАТЭ.

Ён напісаў, што працягне дамагацца, каб гэтая місія МАГАТЭ нарэшце адбылася.

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
1