Раней ведамства апублікавала прэс-рэліз, у якім гаварылася, што Вайчукевічуце ўзначаліць дэлегацыю з 11 чалавек з пяцідзённым візітам на Тайвань.

Дэлегацыя мае намер наведаць тайванскія транспартныя кампаніі і вытворцаў электрычных аўтобусаў, каб вывучыць магчымасці супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці электробусаў.

Гэта ўжо трэці візіт на ўзроўні намесніка міністра Літвы на Тайвань за апошні час.

Літва стала адзінай дзяржавай ЕС, якія публічна ўхваліла візіт Нэнсі Пэласі на Тайвань.

Летась у Вільні адкрылі афіцыйнае прадстаўніцтва Тайваня, пасля чаго Пекін адклікаў з Літвы свайго амбасадара.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0