Мост Ваньань быў самым доўгім захаваным драўляным мостам у краіне. Ягоная працягласць складала 98,2 м, а шырыня — 4,7 м. Ваньань меў пяць апор і шэсць арак, на ім знаходзілася 38 калідорных дамоў.

Гэты мост пабудавалі ў эпоху дынастыі Сун (960—1127 гады па грыгарыянскім календары), яму больш за 900 гадоў. На 47-м годзе праўлення імператара Кансі з дынастыі Цын (1709) ён ужо быў спалены, а праз больш чым трыццаць гадоў, на 7 годзе праўлення Айсіньгьёра Хунлі (кіраваў пад дэвізам «Цяньлун») (1742) мост перабудавалі. Пры наступных дынастыях яго рамантавалі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
1