Прыбраўшы магчымасць вочнага галасавання і перайшоўшы да апытанняў па дамах, расійскія ўлады пашыраюць свае магчымасці для прамога запалохвання насельніцтва, што робіць практычна немагчымым любое незалежнае назіранне за галасаваннем, адзначаюць эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Дарадца кіраўніка Херсонскай абладміністрацыі Сяргей Хлань адзначыў, што акупацыйныя ўлады не цалкам падрыхтавалі ўмовы для правядзення рэферэндуму і паскараюць падрыхтоўку пасля трохтыднёвай паўзы, якую чыноўнік тлумачыць ударамі ўкраінскіх HIMARS па расійскім тылавым забеспячэнні.

Хлань паведаміў, што папярэдняй датай правядзення рэферэндуму застаецца 11 верасня. Але ўсё можа памяняцца ў залежнасці ад дзеянняў УСУ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напярэдадні заявіў, што калі Расія пачне праводзіць рэферэндумы на акупаваных тэрыторыях, ніякіх перамоваў з ёй Кіеў весці не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10