Аляксандр Азараў

Аляксандр Азараў

Удзельнікі плана «Перамога» дзеляцца на тры асноўныя групы, распавёў Аляксандр Азараў. Першая — асобы, якія прайшлі падрыхтоўку BYPOL і якія будуць выконваць спецыяльныя аперацыі. Сутнасць гэтых аперацый не раскрываецца, каб не былі падрыхтаваныя контрмеры з боку лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Другая група — супрацоўнікі заводаў і прадпрыемстваў. Чакаецца, што яны выканаюць заданне на сваім працоўным месцы. Што за заданне, Азараў не ўдакладніў.

Трэцяя група складаецца з людзей, якія выйдуць на вуліцы. 

«Кожны грамадзянін мусіць разумець сваю адказнасць. Калі ён не выйдзе на вуліцу, не апусціць рубільнік, не выканае прадпісанне, якое атрымае, то падставіць людзей, якія выконваюць сілавую частку плана, што можа прывесці да іх гібелі і знішчэння актыўнай часткі беларускага грамадства», — падкрэсліў Азараў. 

Клас
153
Панылы сорам
14
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
4