Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Мова
Фота 5 з 7
08.08.2022 / 22:37
Бел / Łac / Рус

Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1

Людміла Крылова, настаўніца і дэфектолаг з Бабруйска, мае ўжо 12 аўтарскіх гульняў, якімі можна карыстацца і ў школе, і дома — і так вывучаць беларускую мову, піша сайт 1387.by. Навінкі надрукаваныя літаральна на днях! «На падыходзе яшчэ тры», — дзеліцца планамі энтузіястка, і дадае: «У мяне няма мэты на настолках зарабіць. Жадаю падарыць магчымасці вучыць мову цікава».

Усе фота: 1387.by

Усе фота: 1387.by

Як усё пачалося?

Ідэя рабіць дыдактычныя гульні для школьнікаў наведала Людмілу ў часы, калі яна працавала ў Цэнтры дзіцячай творчасці. Там бабруйчанка была намесніцай дырэктара па выхаваўчай працы і займалася праектам беларускамоўнай змены летніка для сотні дзяцей. А калі яна пайшла настаўнічаць у школе, паўстала пытанне — як матываваць васьмікласнікаў з цікавасцю наведваць шосты навучальны дзень. Людміла прапанавала ім ствараць гульні для малодшых. Формы настаўніца прапаноўвала сама, а яе вучні падбіралі лексічны матэрыял.

Так бабруйчанка пачала ствараць настолкі — як для малодшага, так і для дарослага школьнага ўзросту. Многія словы ці пытанні яна спярша тэстуе праз свой інстаграм, а пасля дадае ў гульні.

Тэматыка гульняў

Аднымі з першых гульняў былі лато для малодшага ўзросту, трохкутнікі з сінонімамі і антонімамі для старэйшых класаў (па іх добра рыхтавацца да алімпіядаў), рэбусы. З апошніх — «Праўда і хлусня» на экалагічную тэму, «Пчолка Леля» для самых маленькіх (дапамагае вывучыць новыя словы), настолка-хадзілка «У пошуках скарбаў», моўнае даміно, «Калейдаскоп» антонімы, «Калейдаскоп» літаратура, ды іншыя.

Цяпер у скарбонцы настаўніцы 12 гульняў, і тры на падыходзе.

— Адна гульня ўжо год ляжыць, ніяк не дашліфую пытанні. Абкатваю на дзецях, а яны іх не бяруць. Трэба спрашчаць. Але гэта будзе гульня жыцця, — смяецца Людміла Крылова. — Дапамагаюць вучні ды інстаграм. Там я кожны дзень выкладаю пытанні з гульняў, якія раблю, такім чынам іх абкатваю. Ідэю гульні «Незнаёмцы» год таму прапанавала мінчанка, напісала, а пасля мы стэлефанаваліся. Для гэтай настолкі я год падбірала цікавыя словы. Амаль усё ствараецца летам, бо маю больш вольнага часу для афармлення гульні ў «смачнае адзенне».

Як прыдбаць настолку ад Людмілы

Свае настолкі Людміла друкуе ў Мінску, па 30 асобнікаў. Пакуль яна не знайшла замоўцаў, зацікаўленых у вырабе больш вялікіх накладаў. Але ў мінулым годзе на друк 100 асобнікаў ахвяраваў сталічны прадпрымальнік. «Гэта быў прыемны шок, — узгадвае бабруйчанка. — Ён проста напісаў: «Хачу дапамагчы». І цяпер, калі мяне запрашаюць з аўтарскімі майстар-класамі «Вучым мову гуляючы, або лайфхакі для цікавага навучання», маю магчымасць рабіць удзельнікам падарункі. Бо мне падарылі — і я дару. Звярталася ў часопісы, але адзінае, што яны могуць прапанаваць — каляровы ўкладыш.

Таму ў асноўным раблю сваімі сіламі, на ўласныя грошы. І дзякуй настаўнікам, якія цікавяцца настолкамі, дасылаю ім. Наагул у мяне няма мэты на гэтым зарабіць. Жадаю падарыць магчымасці вучыць мову цікава!

На фота: таксама Людміла робіць закладкі для кніг, з іх дапамогай можна ўдасканальваць свае веды

Зацікавілі настолкі Людмілы Крыловай? Пішы ў яе інстаграм. Там жа можна ўбачыць усе гульні і нават паўдзельнічаць у стварэнні новых.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
У выдавецтве «Скарына» выйдзе зборнік да 140-годдзя Вацлава Ластоўскага 1
Памылкі на кожнай старонцы. Як выглядае беларускамоўны падручнік у Беларусі 27
У Мінску выдалі архіўныя слоўнікі беларускай мовы 2
«Мова ад Васіля» з мільёнамі праглядаў і тысячамі каментароў. Як беларускі журналіст папулярызуе родную мову праз тыкток 4
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
0 0
Алесь / Адказаць
09.08.2022
Цудоўна! Вялікі дзякуй!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Такі лёс напаткае іншых здраднікаў Украіны». Што вядома пра забойства ўкраінскага прарасійскага палітыка Ківы 8
«Хацелася б стварыць творчую талаку». Кіроўца аўтобуса ўцёк са сталіцы і цяпер у вёсцы майструе флейты 1
Прайшлі палітычныя затрыманні на адным з лідскіх заводаў 2
Расійскай журналістцы, якая захацела ісці ў прэзідэнты, заблакавалі банкаўскія пераводы
У Варшаве здаюць кватэру плошчай усяго 9 м². Вось як гэта выглядае  3
«Не хвалюйся, мы цябе падымем, ты толькі ў запой не сыходзь». Як магілёўскі мужчына не страціў веры ў свае сілы пасля ампутацыі ног
Як выдаліць воск ад свечак і нічога пры гэтым не сапсаваць
Усяго патроху
Прапагандысты паспрабавалі аспрэчыць, што цела загінулай украінскай дзяўчынкі было ў мазырскім моргу. Але супярэчаць сабе ранейшым 2
Time назваў чалавека года. Выбар досыць нечаканы (або чаканы) 7
Скандал вакол перадачы «Белсат» — падрабязнасці 21
Памерла Людміла Бржазоўская 1
Фота / Відэа
Пачаўся суд над былым кіраўніком Белінвестбанка. Банкіры расказалі, на чым пракалоўся Брышцелеў 6
Што жаваў Коля Лукашэнка на сустрэчы з Сі Цзіньпінам? 20
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«А калі табе ў**аць па галаве?» Дзяўчына прыехала ў Беларусь замяніць пашпарт — і апынулася за кратамі. Вось яе гісторыя 11
Украінскі партал апублікаваў інфаграфіку пра замежных ваяроў, якія загінулі за Украіну. Беларусаў абурыла адна дэталь 8
Скандал вакол перадачы «Белсат» — падрабязнасці 21
«Каліноўскі не герой Вялікай Айчыннай вайны». Чыноўнікі тлумачаць, чаму пераназвалі гімназію ў Свіслачы 36
Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні і прыехаў у Беларусь. Прысуд — калонія 11
Самае лайканае
Пад Масквой забілі былога ўкраінскага дэпутата Ківу 13
«П'янкое віно «жаданае за рэальнае» прыводзіць да цяжкога і працяглага пахмелля» — Стрыжак пра перспектывы вызвалення палітвязняў 7
Энергія з зямлі: запрацаваў прарыўны праект Google — геатэрмальная электрацэнтраль 5
«Кот прымае выраб за сапраўдную птушку і пачынае паляваць». Айцішніца ў вольны ад асноўнай працы час стварае ўпрыгожанні неверагоднай прыгажосці
«Я не жалюся, я хачу захаваць нагу, пакуль гэта магчыма». Беларускі добраахвотнік ужо чатыры месяцы ў бальніцы  13
Найбольш рэакцый
«А калі табе ў**аць па галаве?» Дзяўчына прыехала ў Беларусь замяніць пашпарт — і апынулася за кратамі. Вось яе гісторыя 11
Былая рэдактарка Чорнай кнігі Беларусі выступіла са скандальнымі заявамі — і пачаліся разборкі на ўвесь інтэрнэт 33
Цела забітай пад Кіевам дзяўчынкі, якую амаль два гады шукалі ва Украіне, знаходзілася ў Мазыры 25
Праз 17 гадоў жыцця ў Літве беларуса пазбавілі дазволу на жыхарства, разлучылі з сямʼёй і загадалі вярнуцца ў Беларусь 48
Памёр 28-гадовы стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч 2
Гарачыя тэмы
«А калі табе ў**аць па галаве?» Дзяўчына прыехала ў Беларусь замяніць пашпарт — і апынулася за кратамі. Вось яе гісторыя 11
Які цяпер рэйтынг у Лукашэнкі 11
«Зладзіў чэлендж — штодзень прыдумляць па жарце». Кім быў беларускі комік, які памёр у 28, і што з ім здарылася 1
Цела забітай пад Кіевам дзяўчынкі, якую амаль два гады шукалі ва Украіне, знаходзілася ў Мазыры 25
Міністр абароны Хрэнін прыватызаваў апартаменты ў цэнтры Мінска. Вядома, з рублёвай растэрміноўкай 13
Памёр 28-гадовы стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч 2
Палітвязня, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, зноў будуць судзіць 5
З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі 15
Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт 8
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх