Навуковыя супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Васіля Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правялі ацэнку стану раслін на тэрыторыі гродзенскага Новага замка і вызначылі дакладны ўзрост дрэў. Аб’ектамі даследавання сталі два чарэшчатыя дубы на парадным двары перад будынкам палаца. 

Высветлілася, што аднаму дубу 129 гадоў, а другому — 151. «Адпаведна, іх пасадзілі ў 1893 і 1871 гадах. Тады замак ужо не быў рэзідэнцыяй уладароў, а выконваў функцыі вайсковага шпіталя царскай арміі», — адзначае тэлеграм-канал Hrodna 11:27.

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей усталяваў каля дубоў інфармацыйныя таблічкі, на якіх напісана відавая назва і год пасадкі. 

«Нашы дубы перажылі І і ІІ сусветныя войны, страшны пажар 1944 года, а зараз сустракаюць наведвальнікаў нашага музея», — адзначаецца на сайце ўстановы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
iris / Адказаць
09.08.2022
У Беларусі сустракаюць па-расейску. Паказальна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру