Фота Myfin.by
Акрамя гэтага, «Альфа-банк» змякчыў абмежаванні на зняцце замежнай валюты ў сваіх аддзяленнях. Максімальную суму замовы даляраў павялічылі з 20 да 50 тысяч, а еўра — з 10 да 20 тысяч.
Беларускія і расійскія рублі ў банку можна атрымаць адразу, калі яны ёсць у наяўнасці. Паколькі буйных сум можа не быць, банк рэкамендуе заказваць сумы, большыя за 5 тысяч рублёў і 50 тысяч расійскіх рублёў.
Час чакання скараціўся з 10 да 5 банкаўскіх дзён.
«Здымаць грошы цяпер можна не адзін раз на месяц, а колькі заўгодна, і нават не абавязкова мець усю суму на рахунку ў момант падачы заяўкі», — гаворыцца ў паведамленні банка.





