Пра гэта паведаміла яго сястра Вольга Барысік у Фэйсбуку. Стасілевіч знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Максім быў затрыманы разам са сваім шваграм Яўгенам Барысікам 21 ліпеня. На наступны дзень яны атрымалі па 10 сутак арышту кожны: Максім па ч.2. 19.11 КаАП за перапост навіны з тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім. Для гэтага сілавікі ўзламалі Тэлеграм верніка.

Яўген свае 10 сутак арышту атрымаў за дробнае хуліганства (арт. 19.1) — ён нібыта ў кабінеце 416 Маскоўскага РУУС крычаў, і нецэнзурна лаяўся. Пастанову аб прыцягненні да адказнасці прымала адыёзная суддзя Таццяна Мотыль.

Па заканчэнні 10 сутак адпусцілі толькі Яўгена Барысіка.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
21