Рэжым надзвычайнай сітуацыі ў памежных раёнах быў уведзены год таму, 11 жніўня 2021 года, калі з тэрыторыі Беларусі пачала ісці хваля нелегальнай міграцыі. Потым яго некалькі разоў падаўжалі — з увагі на міграцыйны крызіс, створаны беларускімі ўладамі.
У МУС Латвіі кажуць, што за гэты час агулам было спынена 6777 спробаў незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы.
За апошнія месяцы іх колькасць зменшылася: у маі было зафіксавана 20 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, у чэрвені — 96, а ў ліпені — толькі пяць.
Неўзабаве ў Латвіі плануюць за прыкладам Польшчы і Літвы пачаць будаўніцтва пастаяннага плота на мяжы з Беларуссю.





