Першая знаходзіцца па адрасе праезд Галадзеда, 13. Гэта двушка плошчай 49,9 кв. м. Мяркуючы па фатаграфіях, унутры новага ўладальніка чакае савецкі рамонт. Але затое ў кватэры есць уся неабходная мэбля. І яшчэ адзін прапісаны чалавек. Пачатковы кошт лота — 99824 рублі ($38691 па курсе).

Другі варыянт — гэта арыштаваная аднапакаёўка на вуліцы Заслаўскай, недалёка ад станцыі метро «Фрунзенская». Памер — 35,5 «квадрата». Жыллё цалкам пустое. Стартавы кошт — 140000 рублёў ($54264 у эквіваленце). Ну і абцяжаранне ў выглядзе забароны на здзяйсненне рэгістрацыйных дзеянняў.

Абодва аўкцыёны пройдуць 23 жніўня. А вось трэці адбудзецца ўжо 1 верасня. Пазмагацца можна будзе за чатырохпакаёвую кватэру па адрасе праспект Незалежнасці, 149. Плошча — 57,4 кв. м., пачатковы кошт — 193732 рублі (75090 у.а.). З нюансаў — наяўнасць дагавораў найму, заключаных з пяццю людзьмі, і іпатэка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Максим Дизайнер / Адказаць
10.08.2022
Как можно в этом жить?Как можно выложить 60к за однокомнатную конуру в самом загазованного районе города?И найдется же такой дурачок!Бежать отсюда хоть тушкой, хоть чучелом!
0
Уладзімір / Адказаць
10.08.2022
Гэта нейкі жарт? Кватэры з прапісанымі людзьмі, з дагаворамі найму, з іпатэкай, з забаронай рэгістрацыі ... І не за 30...50% ад сярэдніх коштаў ... :)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру