Фота: pixabay.com
Навукоўцы змадэліравалі працу страўніка, каб пабачыць, наколькі поза чалавека можа ўплываць на засваенне лекаў. Прысвечанае гэтаму даследаванне выйшла ў часопісе Physics of Fluids, піша The Times.
Згодна з працай, мы павінны ўлічваць не толькі тое, калі піць лекі, але і тое, у якой позе мы павінны знаходзіцца. Тое, наколькі хутка прэпарат трапляе ў кроў, залежыць ад скарачэнняў страўніка, дынамікі руху вадкасцяў і палажэння страўніка. У выпадку, калі людзі ляжаць на левым баку, выхад са страўніка знаходзіцца ў самай высокай кропцы, і гэта можа знізіць хуткасць выхаду прэпарата са страўніка амаль да нуля.
Калі пасля прыёму лекаў стаяць, прэпарат больш эфектыўна засвойваецца, чым у выпадку з ляжаннем на левым баку. Можна яшчэ і адкінуцца назад — гэта павялічыць змешванне таблеткі са страўнікавым сокам на 50%. Калі ж пры гэтым нахіліцца направа, эфект будзе яшчэ лепшы, і канцэнтрацыя актыўнага рэчыва, якое выцягнецца з прэпарата, будзе павялічаная ў два разы.
Вынікі працы асабліва важныя для ляжачых пацыентаў і пажылых людзей. Але даследчыкі папярэджваюць: некаторыя таблеткі створаныя такім чынам, каб засвойвацца хутка, іншыя ж засвойваюцца доўга і павольна. Так што паскараць засваенне таблетак — не заўсёды добрая ідэя.
Брытанскія дактары замянілі лекі ад бяссонніцы нечым лепшым
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады
Якія стравы і напоі найгоршыя для вашых зубоў? Расказваюць дактары






які зноў грунтоўны навуковы артыкул. дзякуй
https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/297085