Усе фота: projects.museumtur.ru/beloruss_tekstil/

У рамках юбілейных імпрэз, прысвечаных 25-годдзю грамадскай арганізацыі «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Рэспублікі Комі», а таксама з нагоды Года культурнай спадчыны ў Расіі, Нацыянальны музей Рэспублікі Комі і Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей абмяняліся віртуальнымі выставамі.

Гродзенскі музей падзяліўся выставай «Беларускія традыцыі: Ганчарнае рамяство Панямоння».

А Нацыянальны музей Рэспублікі Комі прадставіў праект на аснове сваёй калекцыі беларускага тэкстылю. Усе прадметы, паказаныя на фота, стварыла беларуска Галіна Чачко (у замужжы — Вавіліна).

Галіна Вавіліна з пляменнікам. Сыктыўкар, 20 студзеня 1958 года

Яна нарадзілася ў 1922 годзе ў сяле Пагост Жыткавіцкага раёна. Падчас Другой сусветнай вайны сям'ю пагналі ў Германію. Галіна працавала на кухні канцлагера Хемніц. У 1945 годзе канцлагер быў вызвалены савецкімі войскамі. Пасля вайны Галіна Чачко працавала звеннявой, звяно сеяла і рассаджвала тытунь. Міністэрства сельскай гаспадаркі ўзнагародзіла яе значком «выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі». У 1958 годзе Галіна прыехала ў Сыктыўкар няньчыць пляменніка, выйшла замуж і засталася ў сталіцы Комі. 

Калекцыя дае ўяўленне пра тое, якім быў народны тэкстыль Усходняга Палесся ў пасляваеннае дзесяцігоддзе. Усе рэчы — ручнікі, пакрывала, падзоры (накідкі) для ложка — вырабленыя ў 1946—1958 гадах. Іх перадала ў музей дачка Галіны Вавілінай у памяць пра сваю маці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру