Уявіце сабе, калі правесці прамую лінію з рынка ў Рызе да рынка ў Наваградку (адлегласць 388 км), то яна пройдзе роўна праз Ратушу ў Вільні.

На малюнку ніжэй бачныя дзве лініі: аранжавая выразная — проста прамая лінія па карце, тонкая карычневая — лінія для вымярэння адлегласці, якая ўлічвае скрыўленне зямной паверхні. Якраз апошняя і трапіла на Ратушу.

Супадзенне гэта ці не? Калі не, то можна сфармуляваць спакуслівую гіпотэзу. Прыгадайце, што пра сярэднявечны Наваградак пісалі, як пра незвычайна багаты горад, прычым крыніца гэтага багацця невядомая. Гэтая гіпотэза трохі іначай тлумачыць пачаткі сталіцы Літвы, якая, такім чынам, паўстала не проста сярод святых дуброў ці ў любімай рэзідэнцыі аднаго з князёў. Зрэшты і пачаткі ВКЛ ужо будуць выглядаць крыху іначай…

Сам план старой Вільні — шыкоўная крыніца па гісторыі горада, толькі прачытаць яго не так проста. Калі мы глядзім на старыя вуліцы, то падсвядома разумеем, што яны некуды ў важныя месцы вялі, але не надта ўвагі надаем іх кірунку. Тым больш яны так дзіўна і рамантычна круцяцца. Зрэшты не так даўно не было такіх інструментаў, каб спалучыць мікра— і макраўзровень (вуліцы і дарогі). Цяпер гэта можа кожны. Дарэчы, можаце па QGIS праверыць мае лініі!

І вось звярніце ўвагу, што лінія з Рыгі на Наваградак ідзе роўна праз Зялёны мост. Ён, вядома, пазнейшы, а першы мост ці перавоз былі ля самага замка. Далей лінія ідзе ўздоўж Нямецкай вуліцы (Vokieciu), праз Ратушу і па Вострабрамскай вуліцы. Апошняя, такім чынам, першапачаткова вяла ў Наваградак (праз Рудаміну і Геранёны). Накірункі на Крэва і Ліду — пазнейшыя, калі Літва набрала сілы і пачала ўпэўнена пашыраць свае ўплывы.

«Метафізічная урбаністыка атрымліваецца», — напісалі Волкаву ў каментарыях.

«Месцамі нават містычная», — адказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Архіварыюс Атлянтыды / Адказаць
13.08.2022
Гойда ж, кемлівыя нашчадкі!
7
Gorliwy Litwin / Адказаць
14.08.2022
Прамасць лініі, аднак, залежыць ад картаграфічнай праекцыі
7
Сава / Адказаць
14.08.2022
Калі узяць мапу памерам 10 на 12, то і рэзыдэнцыя у Дразда, таксама трапіць на гэту чароўную міфічную лінію
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру