Фота: «Мінск-навіны»

Раней смаўжоў заўважылі пад Мінскам, а перад тым незвычайных малюскаў бачылі ў маскоўскіх парках.

Эксперты заклікаюць не чапаць гіганцкіх смаўжоў рукамі. Нягледзячы на тое, што гэтыя малюскі напрамую для чалавека не шкодныя, але яны могуць пераносіць розныя хваробы.

Даўжыня малюскаў, як паведамляецца, можа дасягаць 15 сантыметраў. Яны ўяўляюць небяспеку для экалогіі рэгіёна, бо добра размнажаюцца. Найлепшы спосаб пазбавіцца ад няпрошаных «гасцей» — апрацаваць тэрыторыю спецыяльным растворам.

Ёсць версія, што смаўжоў маглі завезці ў Расію з поўдня Еўропы разам з пасадачным матэрыялам або трапічнай садавіной. Да нас яны, відаць, патрапілі ўжо адтуль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру