Пратасевіч заявіў, што быў перадатачным звяном паміж «змоўшчыкамі» і штабам Святланы Ціханоўскай.

«Мне Шчыгельскі паведаміў, што ёсць варыянт сілавога звяржэння ўлады ў Беларусі і запрасіў да ўдзелу ў зум-канферэнцыі», — сказаў Пратасевіч у судзе.

Таксама, па словах Пратасевіча, планавалася сустрэча Ціханоўскай і «змоўшчыкаў» у Маскве, Стамбуле або якім-небудзь горадзе ў Еўропе.

Ён распавёў, што «змоўшчыкі» бачылі адзін варыянт звяржэння ўлады — «сілавы з удзелам вайскоўцаў».

«Ніякім іншым спосабам ўладу нельга было змяніць. Маршы і хаджэнні ўжо праваліліся», — сказаў Пратасевіч.

Ён таксама заявіў, што ведаў пра палітычныя амбіцыі Зянковіча падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года як кандыдата ад Партыі БНФ. Паводле яго слоў, з Зянковічам ён знаёмы з 2017 года, а з Шчыгельскім — з 2015-га.

Працэс па справе аб «змове з мэтай захопу ўлады» ў Мінскім абласным судзе пачаўся 29 ліпеня. 

Абвінавачанымі па справе праходзяць пяць чалавек: лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, літаратуразнаўца і паліттэхнолаг Аляксандр Фядута, юрыст з ЗША Юрый Зянковіч, супрацоўніца ягонай мінскай фірмы Вольга Галубовіч і актывіст, дальнабойнік Дзяніс Краўчук.

Зянковіч, Фядута і Кастусёў абвінавачваюцца ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (ч.1 арт. 357 КК), а Галубовіч і Краўчук — толькі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку» (ч. 1 арт.

Акрамя гэтага, Зянковічу інкрымінаваны «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем» (ч. 1 арт. 361-1 КК), «заклікі да захопу дзяржаўнай улады» (ч. 3 арт. 361 КК), «распальванне сацыяльнай варожасці і розні, здзейсненае групай асобаў» (ч. 3 арт. 130 КК).

Клас
3
Панылы сорам
36
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
11