КДБ алічбоўвала запісы са свайго архіва датычна рэспрэсаваных у Савецкім Саюзе беларусаў. 

Усяго за савецкі час у БССР рэпрэсавалі каля 600 тысяч чалавек — ад заможнага сялянства падчас калектывізацыі да дзяржаўнай эліты ў 1937—1938-м, антысавецкіх партызан у 1944—1953-м і дысідэнтаў у пазнейшыя гады. Мяркуецца, што каля 200 тысяч ахвяр рэпрэсій загінула. Імаверна, больш за 30 тысяч чалавек спачывае ў адных толькі Курапатах пад Мінскам. 

Чытайце таксама: Курапаты: на сёння вядома амаль усё

Большасць гэтых бязвінных ахвяр у наступным былі рэабілітаваныя, а факт незаконных палітычных рэпрэсій прызнаны на дзяржаўным узроўні яшчэ ў часы СССР.

У лукашэнкаўскай Беларусі гэтая тэма пачала зноў замоўчвацца. У адрозненне ад суседніх краін, архівы савецкай дзяржбяспекі так і не былі адкрытыя пад рознымі надуманымі прычынамі, кшталту «грамадства яшчэ не гатова» і «гэта можа прывесці да звядзення рахункаў з тымі, хто рэпрэсаваў, і іх нашчадкамі». Як паказалі 2020—2022 гады, гэта не была выпадковасць, а частка падрыхтоўкі да новых масавых рэпрэсій, хоць і менш крывавых.

Як стала вядома «Нашай Ніве», здарылася сімвалічная і важная падзея. Ініцыятыва сілавікоў супраць дыктатуры BYPOL атрымала алічбаваны архіў КДБ з запісамі пра ахвяр рэпрэсій. 

У ім — тысячы і тысячы прозвішчаў. Дакладную колькасць, як кажуць прадстаўнікі «Байпол», пакуль праз складаную архітэктуру базы назваць цяжка. 

Святлана Ціханоўская прызначыла кіраўніка «Байпола» падпалкоўніка Аляксандра Азарава сваім прадстаўніком па пытаннях аднаўлення правапарадку. Жнівень 2022

«У дадзены момант вядзецца работа па структурызацыі гэтай інфармацыі, звядзення яе ў такую базу, з якой зможа працаваць кожны, проста ўвёўшы прозвішча. Пасля гэта плануецца, што база будзе выкладзена ў адкрыты доступ і стане дасяжнай для любога», — сказалі нам прадстаўнікі «Байпола». 

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Satan / Адказаць
11.08.2022
Лайк от души! Ждем базу онлайн.
1
Іван / Адказаць
11.08.2022
А вось гэта выдатна. Хочацца заданаціць Байполу за такое.
0
Павел / Адказаць
11.08.2022
Если это так, то это новость-бомба. Трудно переоценить значение архива репрессированных. Дело в том, что КГБ РБ уже много лет назад перестал отвечать на запросы граждан по поводу репрессированных родственников. Я лично дважды писал запросы в КГБ, отправлял заказным письмом, но в ответ тишина. Эти мерзавцы даже не считают нужным формальную отписку дать. С нетерпением буду ждать публикацию списков наших земляков-мучеников, пострадавших от рук палачей из ВЧК-НКВД-МГБ-КГБ.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру