Ільготнае крэдытаванне

Апроч ільготных крэдытаў на будаўніцтва і набыццё аўтамабілей маркі Geely, у Беларусбанка існуе льготнае крэдытаванне на аплату навучання. Па такім тарыфе крэдытуюць толькі тых, хто атрымлівае першую вышэйшую адукацыю і збіраецца вучыцца на дзённым аддзяленні.

Каб атрымаць ільготны крэдыт, ваш сярэднемесячны даход на кожнага з членаў сям'і мусіць быць меншым за 1150 рублёў. Для разліку бяруць даныя за апошнія 12 месяцаў. Напрыклад, калі мама і тата студэнта атрымліваюць сярэднестатыстычную беларускую зарплату (1626,5 рубля бруднымі згодна з афіцыйнай статыстыкай), то іх сямейны бюджэт будзе складаць каля 2800 рублёў (сума за вылікам падаткаў). Падзяліўшы гэтую лічбу на траіх, мы атрымаем па 933 рублі на кожнага члена сям'і. А калі ў такой сям'і ёсць яшчэ і другое дзіця, то даход на кожнага яшчэ меншы.

Памер крэдыту можа дасягаць да 70% ад кошту навучання. Стаўка плаваючая, яна складае 50% ад стаўкі рэфінансавання. На бягучы момант гэта 6% гадавых.

Падчас навучання давядзецца плаціць толькі па працэнтах. Пагашэнне асноўнай сумы адбываецца пасля сканчэння вучобы, тэрмін пагашэння — 5 год. Падрабязней азнаёміцца з умовамі льготнага крэдытавання, можна тут.

Што рабіць, калі вы не льготнік?

Калі вашы заробкі не дазваляюць атрымаць крэдыт на льготных умовах, то вам застаецца дасяжны крэдыт пад 19,9% гадавых. У адрозненне ад ільготнага, такі крэдыт можа пакрываць не да 70%, а ўсе 100% ад кошту навучання. Максімальны тэрмін — да 75 месяцаў. Штомесячная сума выплат складае 200 рублёў. Аплата мусіць быць унесена не пазней за 20 чысло кожнага месяца. Крэдыты на такіх умовах прапануе Белінвестбанк. 

Яшчэ адзін банк, які дае крэдыты для аплаты навучання, — Белаграпрамбанк. Ён прапануе крэдыт «Студэнцкі» пад 23-24% гадавых.

Чытайце таксама:

Якія ўніверсітэты паднялі цэны на навучанне і колькі цяпер будуць плаціць студэнты?

БДУ падняў плату за навучанне. На юрфаку і міжнародным праве яна складзе 5 тысяч рублёў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Клубника в сметане / Адказаць
12.08.2022
Закредитованность населения была одной из опор лукарежима и оказывала влияние психологического сдерживания. На сегодняшний день предлагается усилить зависимость именно молодого населения, более мобильного и легкого на подъем.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру