Анатоль Федарук нарадзіўся 1 красавіка 1939 года ў вёсцы Хабы пад Брэстам. У 1961 годзе скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут.

3 1970 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1976-га — у Цэнтральным батанічным садзе загадчыкам лабараторыі і намеснікам дырэктара, з 1992-га — у Беларускім педагагічным універсітэце, спачатку загадчыкам кафедры агульнай біялогіі, а пасля прафесарам на гэтай кафедры. Меў ступень доктара біялагічных навук.

Анатоль Федарук — аўтар шматлікіх навуковых прац па інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, праблемах культурфітацэнозаў, папуляцый дрэвавых інтрадуцэнтаў, рэпрадукцыі кветкава-дэкаратыўных раслін і садова-паркавага мастацтва.

Але найбольшую славу і вядомасць яму прынеслі працы па старажытных парках і сядзібах Беларусі, якія сталі класічнымі ў сваёй галіне і без якіх не абыходзіцца ніводзін сур'ёзны гісторык ці экскурсавод. Галоўныя працы ў гэтай галіне: «Садово-парковое искусство Белоруссии» (1989), «Старинные усадьбы Минского края (2000); «Старинные усадьбы Берестейщины (2006).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Канстанцін, сусед ДК Навука / Адказаць
12.08.2022
Шчырыя спачуванні сям'і. Вялікая страта годнага беларуса.
0
Шпак / Адказаць
12.08.2022
Царства Нябеснае і памяць вечная. Спачуваньні. А на нашай мове кнігі былі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру