Супраць двух мужчын распачалі крымінальную справу за блакіроўку дарог у 2020 годзе — доказамі сталі «сторыс» у Instagram
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра тое, што Дзяржынскім РАСК распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 КК РБ у дачыненні да 34-гадовага Ігара Пастухова і 32-гадовага Юрыя Джэнжэры.
Іх абвінавачваюць у тым, што ў 2020-ым годзе яны перакрывалі рух транспарту ў Фаніпалі — а менавіта, шлі па дарозе падчас акцыі пратэсту, паведамляе «Вясна».
Мяркуючы па відэа, якое апублікавалі сілавікі, доказамі «блакіроўкі дарог» сталі «сторыс» аднаго з затрыманых у Instagram — на іх людзі ідуць па дарозе. Яны былі ў архіве профілю і знайшлі іх супрацоўнікі, хутчэй за ўсё, пасля «вывучэння» тэлефона мужчыны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ