Спецслужба фармуе новыя падраздзяленні на акупаваных тэрыторыях. Ваенныя контрразведчыкі патрэбныя не толькі «ЛНР» і «ДНР», але таксама ў акупаваных частках Херсонскай, Запарожскай і Харкаўскай абласцях.

Прычым на ўсіх узроўнях: ад памочнікаў дзяжурнага каменданта да аператыўнікаў і кіраўнікоў сярэдняга звяна.

️Ахвотных ехаць на захопленыя тэрыторыі занадта мала. У першую чаргу імкнуцца завербаваць тых, пад кім хістаецца крэсла — пагражае звальненне, папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці. Аддзелы кадраў актыўна абзвоньваюць і былых супрацоўнікаў, звольненых па дыскрэдытуючых падставах.

Усё гэта не прыносіць вялікіх вынікаў. «З 200 чалавек, якіх абтэлефанавалі, толькі трое сказалі, што падумаюць. І гэта нягледзячы на абяцанні велізарных выплат і льгот», — кажа крыніца «МО».

Аператыўнікам абяцаюць дадатковыя льготы і зарплаты ад 450 да 600 тысяч рублёў на месяц (19000—26000 беларускіх), гэта ў 6-8 разоў вышэй за звычайныя ў спецслужбе. І ў разы больш, чым ваяваў кантрактнікам (150-300 тыс. расійскіх). Але і гэта не дапамагае. Чэкісты шукаюць спосабы ўхіліцца ад украінскай камандзіроўкі.

«Многія «купляюць здароўе». Патрэбная даведка з ведамаснай паліклінікі каштуе 300-400 тысяч расійскіх рублёў (13000—16000 беларускіх). Многія прыносяць даведкі, што неабходны догляд блізкіх. Зразумела, што гэта падставы, але з такімі даведкамі юрыдычна ніхто не можа іх адправіць. Акрамя таго, начальства баіцца хвалі незадаволенасці і судовых цяжбаў», — кажа суразмоўца «МО».

У незадаволенасці ёсць цалкам канкрэтныя прычыны: людзі ўжо выматаныя, усе падраздзяленні службы, у тым ліку тэхнічныя, знаходзіцца «ва ўзмацненні» ўжо 5 месяцаў, адпачынкі адмененыя.

Але ўнутраная служба бяспекі ўважліва сочыць за настроямі сярод чэкістаў. «Пасля пачатку вайны распрацавалі загады, усіх пад роспіс азнаёмілі. Пры найменшых выказваннях супраць спецаперацыі, праводзяцца прафілактычныя гутаркі. Ёсць паказальныя ратацыі ў Анадыр і на Далёкі Усход, з адзнакай у асабістай справе», — кажа супрацоўнік ФСБ.

Інфармацыю пра кадравы голад у спецслужбе пацвярджае і ўнесены самой ФСБ праект указа, які дазволіць заключаць кантракты з грамадзянамі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (а не вышэйшай, як патрабавалася раней), якія не маюць вопыту тэрміновай службы.

«Тут не проста голад. Супрацоўнікі пачкамі пішуць рапарты на звальненне. Аднак з сістэмы можна сысці ці наперад нагамі, альбо з шлейфам крымінальнага пераследу», — наракае суразмоўца «МО».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру