Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
12.08.2022 / 11:04
Бел / Łac / Рус

Кадравы голад дабраўся і да эліты сілавых структур у Расіі

На акупаваныя тэрыторыі ва Украіну не хочуць ехаць супрацоўнікі ФСБ — нават за зарплаты, у 6-8 разоў вышэйшыя за звычайныя, і дадатковыя льготы. Пра дэфіцыт контрразведчыкаў каналу «Можем объяснить» распавёў суразмоўца ў спецслужбе.

Спецслужба фармуе новыя падраздзяленні на акупаваных тэрыторыях. Ваенныя контрразведчыкі патрэбныя не толькі «ЛНР» і «ДНР», але таксама ў акупаваных частках Херсонскай, Запарожскай і Харкаўскай абласцях.

Прычым на ўсіх узроўнях: ад памочнікаў дзяжурнага каменданта да аператыўнікаў і кіраўнікоў сярэдняга звяна.

️Ахвотных ехаць на захопленыя тэрыторыі занадта мала. У першую чаргу імкнуцца завербаваць тых, пад кім хістаецца крэсла — пагражае звальненне, папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці. Аддзелы кадраў актыўна абзвоньваюць і былых супрацоўнікаў, звольненых па дыскрэдытуючых падставах.

Усё гэта не прыносіць вялікіх вынікаў. «З 200 чалавек, якіх абтэлефанавалі, толькі трое сказалі, што падумаюць. І гэта нягледзячы на абяцанні велізарных выплат і льгот», — кажа крыніца «МО».

Аператыўнікам абяцаюць дадатковыя льготы і зарплаты ад 450 да 600 тысяч рублёў на месяц (19000—26000 беларускіх), гэта ў 6-8 разоў вышэй за звычайныя ў спецслужбе. І ў разы больш, чым ваяваў кантрактнікам (150-300 тыс. расійскіх). Але і гэта не дапамагае. Чэкісты шукаюць спосабы ўхіліцца ад украінскай камандзіроўкі.

«Многія «купляюць здароўе». Патрэбная даведка з ведамаснай паліклінікі каштуе 300-400 тысяч расійскіх рублёў (13000—16000 беларускіх). Многія прыносяць даведкі, што неабходны догляд блізкіх. Зразумела, што гэта падставы, але з такімі даведкамі юрыдычна ніхто не можа іх адправіць. Акрамя таго, начальства баіцца хвалі незадаволенасці і судовых цяжбаў», — кажа суразмоўца «МО».

У незадаволенасці ёсць цалкам канкрэтныя прычыны: людзі ўжо выматаныя, усе падраздзяленні службы, у тым ліку тэхнічныя, знаходзіцца «ва ўзмацненні» ўжо 5 месяцаў, адпачынкі адмененыя.

Але ўнутраная служба бяспекі ўважліва сочыць за настроямі сярод чэкістаў. «Пасля пачатку вайны распрацавалі загады, усіх пад роспіс азнаёмілі. Пры найменшых выказваннях супраць спецаперацыі, праводзяцца прафілактычныя гутаркі. Ёсць паказальныя ратацыі ў Анадыр і на Далёкі Усход, з адзнакай у асабістай справе», — кажа супрацоўнік ФСБ.

Інфармацыю пра кадравы голад у спецслужбе пацвярджае і ўнесены самой ФСБ праект указа, які дазволіць заключаць кантракты з грамадзянамі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (а не вышэйшай, як патрабавалася раней), якія не маюць вопыту тэрміновай службы.

«Тут не проста голад. Супрацоўнікі пачкамі пішуць рапарты на звальненне. Аднак з сістэмы можна сысці ці наперад нагамі, альбо з шлейфам крымінальнага пераследу», — наракае суразмоўца «МО».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Селяніна з-пад Драгічына зноў затрымалі
Перад выбарамі ў Акадэміі навук створаць Цэнтр па паліталогіі 1
«Чаму вы на мяне накінуліся?» На Брэстчыне забіў сябе стваральнік сабачага прытулку 9
Бацьку Аляксея Трубкіна арыштавалі на 15 сутак 2
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Двух беларускіх зуброў даставілі ў Кітай
Як пачысціць белыя чаравікі: цалкам правераныя метады
Штадлер Мінск — Гомель спазняецца на станцыю прыбыцця
Галкіпер «Гамбурга» забіў смешны мяч у свае вароты ў матчы з «Санкт-Паўлі»
Селяніна з-пад Драгічына зноў затрымалі
Перад выбарамі ў Акадэміі навук створаць Цэнтр па паліталогіі 2
Сярэдні заробак у Латвіі дасягнуў 1126 еўра чыстымі
Усяго патроху
Магілёвец быў вінны 150 тысяч даляраў і не вяртаў. Яго вывезлі ў лес, распранулі, прывязалі да дрэва і збілі 2
Хуткі суп з фасоляй і гароднінай — гарачы абед у зябкае надвор’е. Рэцэпт
«Чаму вы на мяне накінуліся?» На Брэстчыне забіў сябе стваральнік сабачага прытулку 11
Як часта трэба мяняць ручнік? 6
Фота / Відэа
Міліцыя рыхтуецца да выбараў — праводзіць вучэнні па сілавым разгоне пратэстоўцаў 14
«Тут няма людскіх крам». Як жывецца на паўвостраве ля Свіслачы ў цэнтры Мінска 3
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску 29
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце? 18
«АГЛ палітычны труп! Я за кастрацыю паўнамоцтваў прэзідэнта». «Флагшток» пратачыўся ў закрыты чат, які з 2020 года адміністраваў супрацоўнік КДБ 2
«Прапануем 2000-2500 рублёў на рукі — закрыць вакансіі няма кім». Бізнэс не можа знайсці работнікаў 7
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Самае лайканае
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
«Спачатку здалося, што прыйшоў паміраць». Да беларусаў вярнуўся кот, які бясследна прапаў два з паловай гады таму 5
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 8
Маленькая гродзенка два гады кранальна марыла пра плюшавую цацку. Усё здавалася безнадзейным, але скончылася хэпі-эндам 2
Сын Сахашчыка: Сістэма прымусіла б мяне стаць Паўлікам Марозавым і здрадзіць свайму бацьку 7
Найбольш рэакцый
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску 29
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце? 18
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 8
«Зрабіў выснову, што нашыя змагары мелі рацыю». Праўладны правакатар схадзіў на прыём у аблвыканкам і расчараваўся ва ўладзе 8
Гарачыя тэмы
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску 31
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце? 18
«АГЛ палітычны труп! Я за кастрацыю паўнамоцтваў прэзідэнта». «Флагшток» пратачыўся ў закрыты чат, які з 2020 года адміністраваў супрацоўнік КДБ 2
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Галоўная гераіня тэксту пра адпачынак расіянак у Мінску прыйшла ў каменты да «Нашай Нівы» 9
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 8
«Альбо вялікі гонар, альбо вялікая ганьба». Што адбывалася на канферэнцыі палка Каліноўскага па стратэгіях вызвалення Беларусі 27
Затрымалі дырэктара IT-кампаніі. У сацсетках ён хваліць Лукашэнку і «Белую Русь» 14
«Байпол» выклаў сваю версію расколу арганізацыі: спецслужбы, «штаб супраціву», Балкунец і Цапкала 28
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх