«Пасля падзей у жніўні 2020 года ў Мінску Вільня стала найважнейшым цэнтрам дзейнасці беларускай грамадзянскай супольнасці. Дзясяткі беларускіх НКА і арганізацый грамадзянскай супольнасці, актывісты і незалежныя журналісты, якія не могуць працаваць у Беларусі, абжыліся ў Літве, таму абвінавачванні ў тым, што людзі, якія ратаваліся ад таталітарных рэжымаў, не могуць трапіць у Літву, не адпавядаюць рэчаіснасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што на патрабаванне беларускіх уладаў штат пасольства ў Беларусі быў скарочаны да аднаго супрацоўніка, а Генеральнае консульства ў Гродне — закрытае. У МЗС Літвы падкрэсліваюць, што гэта істотна абмяжоўвае магчымасці выдачы віз беларусам.

У літоўскім ведамстве таксама заявілі, што яно сур'ёзна ставіцца да ўсіх пададзеных запытаў, правярае іх і выступае пасрэднікам толькі ў тых выпадках, калі запыты абгрунтаваныя.

«Міністэрства замежных спраў будзе і далей прыкладаць усе намаганні для таго, каб Беларусь, якая імкнецца да свабоды, заставалася на парадку дня як літоўскай, так і міжнароднай палітыкі, а людзі, якія змагаюцца супраць рэжыму, маглі на законных падставах прыязджаць і пражываць у Літве», — гаворыцца ў заяве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру