Фота: Getty Image

Фота: Getty Image

Крыніцы агенцтва «Ройтэрс» паведамілі, што на службу ў царкве «Абу-Сіфін» сабралася каля 5 тысяч чалавек. Паводле папярэдніх звестак, пажар быў звязаны з загараннем электраправодкі, а яго ачаг знаходзіўся каля дзвярэй храма. У выніку выхад з будынка аказаўся заблакаваны, узнікла цісканіна.

Цяпер пажар патушаны, пра яго прычыны пакуль дакладна не вядома, аднак адзін са святароў суседняй царквы паведаміў агенцтву «Франс-Прэс», што будынак загарэўся з-за кароткага замыкання. «Там не было электрычнасці, і яны выкарыстоўвалі генератар, — сказаў ён. — Калі электрычнасць зноў з'явілася, адбылася перагрузка».

Сведкі апісвалі момант пачатку пажару так: «На трэцім і чацвёртым паверсе збіраліся вернікі, і мы ўбачылі, як з другога паверха паваліў дым. Людзі пабеглі ўніз па прыступках і сталі падаць адзін на аднаго, — расказаў агенцтву Рэйтэр адзін з вернікаў Ясір Мунір. — Потым мы пачулі выбух, убачылі іскры і агонь у акне». Мунір патлумачыў, што ў гэты час ён разам з дачкой знаходзіўся на першым паверсе, таму паспеў уцячы.

Фота: Getty Image

Фота: Getty Image

Прэзідэнт Егіпта Абдул Фатах ас-Сісі выказаў «шчырыя спачуванні сем'ям нявінных ахвяр, якія ўз'ядналіся з Госпадам у адным з храмаў». На месца здарэння адправілася група супрацоўнікаў пракуратуры, якім трэба будзе расследаваць прычыны трагедыі.

Гіза знаходзіцца на беразе Ніла і ўваходзіць у кангламерацыю Каіра. У Егіпце, краіне з насельніцтвам 103 млн чалавек, — каля 10 млн хрысціян-коптаў. Егіпецкія хрысціяне часта скардзяцца на дыскрымінацыю, яны адыгрываюць у жыцці краіны куды меншую ролю, чым маглі б, зыходзячы са сваёй колькасці.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
14
Абуральна
0