Кіроўца машыны ўрэзаўся ў агароджу каля Капітолія, з-за чаго аўтамабіль загарэўся. Тады мужчына пачаў страляць у паветра і, калі да яго падышла паліцыя, скончыў жыццё самагубствам.






Інцыдэнт адбыўся каля 4-й раніцы па мясцовым часе. Паведамляецца, што невядомы застрэліўся, калі да яго падыходзіла паліцыя.