Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць кексы з дурніцамі, вам спатрэбіцца:

  • 110 грамаў мукі
  • 110 грамаў размякчонага масла
  • 65 грамаў цукру
  • 2 яйкі
  • 1,5 чайныя лыжкі разрыхляльніку
  • 125 грамаў дурніц (можна браць замарожаныя, а можна і з іншымі ягадамі — з чарніцамі ці малінамі)
  • дробка мускатнага арэху
  1. Узбіце разам масла і цукар, потым паступова дадавайце ў сумесь яйкі. Змешвайце сумесь міксерам на працягу трох хвілін. Дадайце муку, разрыхляльнік і мускатны арэх, перамяшайце. Пастаўце сумесь у халадзільнік мінімум на гадзіну, а яшчэ лепей на ноч.
  2. Вазьміце форму для кексаў, змажце яе маслам і запоўніце адтуліны цестам крыху больш чым на палову (гэтага цеста хопіць прыкладна на 8 кексаў). Раскладзіце дурніцы па формах з цестам.
  3. Выпякайце кексы ў духоўцы, разагрэтай да 200 градусаў, на працягу 20 хвілін, ці пакуль кексы не набудуць залаты колер. Падавайце іх цёплымі.

Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт

Чатыры незвычайныя рэцэпты, якія не дадуць прапасці вішням пад канец сезону

Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0