Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 7 з 7
15.08.2022 / 16:40
Бел / Łac / Рус

Мастакі стрыт-арту ствараюць у Гродне новы мурал — вышынёй 30 метраў

Каложская царква, старажытныя манеты, бурштын і раварыст — з такіх элементаў складаецца новы гродзенскі мурал, які на бульвары Ленінскага Камсамолу ствараюць мастакі Яўген Сасюра і Сяргей Рысакоў. Вышыня малюнка — 30 метраў. Ён мае быць гатовы цягам двух тыдняў, расказвае Hrodna.life.

Мурал вышынёй у дзевяць паверхаў пачалі ствараць 12 жніўня ў межах праекта «Традыцыі дзеля будучыні». Яго малююць на доме па адрасе бульвар Ленінскага Камсамола, 29 — там, дзе на першым паверсе знаходзіцца рэстаран «Залатое цяля». Завяршыць працу плануюць максімум за 15 дзён, распавёў Hrodna. life куратар праекта Алег Ларычаў.

Сцяну для размалёўкі пачалі шукаць у траўні 2022 года. «Шукалі досыць доўга. Гродзенцы прапанавалі шмат варыянтаў. Давялося аб’ехаць большасць з іх ужывую. Спадабаўся той дом, на якім і робіцца мурал. Але ў горадзе шмат сцен, якія пасуюць для муралаў. Дзіўна, што ніхто за іх не бярэцца», — распавёў Алег Ларычаў.

Эскіз атрымаўся эксперыментальны, але звязаны з горадам

Мурал ствараюць мастакі з Пінска Яўген Сасюра і Сяргей Рысакоў. Але ў распрацоўцы ідэі і эскіза прымалі ўдзел і іншыя сябры Urban Myths.

«Шмат з кім кансультаваліся. Эскіз атрымаўся досыць эксперыментальны для Беларусі. Цікава будзе паглядзець на рэакцыю гараджан і міжнароднай стрыт-арт-супольнасці», — сказаў Алег Ларычаў.

Мастакі арыентаваліся на тое, каб выява была звязаная з горадам. «Такія гістарычныя меткі. Каложская царква, старажытныя манеты, якія тут знаходзілі. Усё гэта ў бурштыне. І веласіпедыст, які трымае гэта ў руцэ і едзе наперад», — сказалі мастакі Яўген Сасюра і Сяргей Рысакоў.

Колькі фарбы трэба на такі мурал?

На стварэнне мурала пойдзе каля 200 літраў фарбы. Па словах Ларычава, з матэрыяламі яны праводзяць эксперымент. «Роспіс робіцца фарбай беларускай маркі Tintoll. Вытворца сам прапанаваў далучыцца да праекта «Традыцыі дзеля будучыні». Пакуль уражанні добрыя».

Мурал ствараюць у межах праекта Urban Myths «Традыцыі дзеля будучыні». Гэты праект прысвечаны 100-годдзю «Беларусбанка». «Пакуль запланавана 10 муралаў у 10 гарадах. У Гродне — шосты ўжо», — патлумачыў Ларычаў. Таксама ўжо створаны мурал у Лідзе, але афіцыйнага адкрыцця яшчэ не было.

Якія праекты ўжо рабілі ў Гродне

Супольнасць Urban Myths, якая прасоўвае ў Беларусі стрыт-арт, існуе з 2011 года. Да 2015 года яна называлася Signal. За ўвесь час з праектам працаваў 31 мастак. Яны малявалі свае творы ў Мінску, Рагачове, Мазыры, Пінску, а таксама іншых гарадах, у тым ліку ў Гродне.

Самы буйны стрыт-арт-аб’ект у Гродне — таксама іх праца. Гэта твор «Па мару», які ў 2014 годзе намаляваў той жа мастак, што цяпер малюе новы мурал, Яўген Сасюра (Mutus) на дзевяціпавярховіку на Белых Росах.

Акрамя гэтага, у Гродне малявалі і меншыя па памерах творы ў межах акцыі «Must Act — Must Art» у 2014 годзе. Адзін з іх — «Крумкач» (Алесь Kontra, 2014). Яго зафарбавалі ў 2018 годзе камунальныя службы Гродна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Сілавікі расказалі, за што затрымалі 15 студэнтаў у Брэсце 
Маці Маргарыты Ворыхавай далі 15 сутак 1
Качанава па выніках пасяджэння калегіі МУС заявіла, што выбарчая кампанія павінна прайсці зладжана і арганізавана 2
«Крэўныя спадчыннікі энкавэдыстаў з 30-х прыпаднялі вечка труны мінулага і маршыруюць па сённяшняй Беларусі» 3
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Кватэры на вуліцы Карла Маркса ў Мінску. Ад савецкасці да рамонту ў сучасным стылі
«Прапануем 2000-2500 рублёў на рукі — закрыць вакансіі няма кім». Бізнэс не можа знайсці работнікаў
«Удзельнікі ВАВ і твары да іх прыраўнаваныя». На мінскім аўтавакзале размясцілі ганебна непісьменныя стэнды
Міністр інфармацыі прызнаў, што раёнкі ні на што не здатныя
Сілавікі расказалі сваю версію, за што затрымалі 15 студэнтаў у Брэсце  1
У Берліне каля 100 бежанцаў пабіліся з-за канфлікту ў чарзе па ежу
Маці Маргарыты Ворыхавай далі 15 сутак 2
Усяго патроху
Галоўная гераіня тэксту пра адпачынак расіянак у Мінску прыйшла ў каменты да «Нашай Нівы» 5
Баранавічы: на вачах навучэнцаў каледжа асудзілі і закавалі ў кайданкі 48-гадовага мужчыну 7
У Мінску маршрутны аўтобус пратараніў чатыры легкавікі 1
Сын Сахашчыка: Сістэма прымусіла б мяне стаць Паўлікам Марозавым і здрадзіць свайму бацьку 7
Фота / Відэа
Міліцыя рыхтуецца да выбараў — праводзіць вучэнні па сілавым разгоне пратэстоўцаў 14
«Тут няма людскіх крам». Як жывецца на паўвостраве ля Свіслачы ў цэнтры Мінска 3
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Галоўная гераіня тэксту пра адпачынак расіянак у Мінску прыйшла ў каменты да «Нашай Нівы» 5
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 6
«Альбо вялікі гонар, альбо вялікая ганьба». Што адбывалася на канферэнцыі палка Каліноўскага па стратэгіях вызвалення Беларусі 25
Затрымалі дырэктара IT-кампаніі. У сацсетках ён хваліць Лукашэнку і «Белую Русь» 13
Самае лайканае
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 6
Што значыць слова «ўбунту» і чаму яно важнае для беларусаў. Натхняльная гісторыя ад Маляваныча 4
«Спачатку здалося, што прыйшоў паміраць». Да беларусаў вярнуўся кот, які бясследна прапаў два з паловай гады таму 5
Стала вядома імя адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў — расследаванне «Флагштока» 11
Найбольш рэакцый
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 6
«Зрабіў выснову, што нашыя змагары мелі рацыю». Праўладны правакатар схадзіў на прыём у аблвыканкам і расчараваўся ва ўладзе 8
Дарагія жанчыны! Што носяць нявесткі Лукашэнкі і колькі каштуе іх гардэроб  18
Расіянкі прыехалі адпачыць у Мінск — ад цэн у кафэ здарылася істэрыка 36
Супрацоўнік КДБ, якога выкрылі як адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў, адрэагаваў на расследаванне «Флагштока» 15
Гарачыя тэмы
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 6
«Альбо вялікі гонар, альбо вялікая ганьба». Што адбывалася на канферэнцыі палка Каліноўскага па стратэгіях вызвалення Беларусі 25
Затрымалі дырэктара IT-кампаніі. У сацсетках ён хваліць Лукашэнку і «Белую Русь» 13
«Байпол» выклаў сваю версію расколу арганізацыі: спецслужбы, «штаб супраціву», Балкунец і Цапкала 27
Слуцкія паясы ткалі негрыцянкі — архіўнае адкрыццё 10
Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання кіраўніка Бярозаўскага мясакансервавага камбіната 10
Дарагія жанчыны! Што носяць нявесткі Лукашэнкі і колькі каштуе іх гардэроб  18
Кіньце часнык ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць 18
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх