Як паведамляе адміністрацыя акупаванага Крыма, з-за дэтанацыі адбываецца эвакуацыя насельніцтва ў радыусе 5 кіламетраў.
Таксама паведамляецца, што трансфарматарная падстанцыя ў Джанкоі загарэлася «пасля моцнага воплеску». Падстанцыя «Джанкой» лічыцца адным з ключавых энергавузлоў Крымскага паўвострава.
Пазней Мінабароны Расіі назвала пажар і выбухі на складзе дыверсіяй.





