Ягор Лебядок

Ягор Лебядок

Ягор Лебядок узяты пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК за каментарыі для «Еўрарадыё»;

Дзмітрый Шувалаў асуджаны да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК за каментарыі, перадачу звестак і відэа пра дзейнасць вайсковага аэрадрома ў адзін з тэлеграм-каналаў;

Аляксандр Іваноў узяты пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК за перадачу звестак пра перасоўванне вайсковай тэхнікі ў адзін з тэлеграм-каналаў;

Сяргей Вайцюк асуджаны за замах на ўдзел у вайсковых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 КК да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Міхаіл Лістападаў асуджаны за падрыхтоўку да ўдзелу ў вайсковых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК і паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у мірным сходзе да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Сяргей Грыбовіч узяты пад варту за падрыхтоўку да ўдзелу ў вайсковых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны паводле ч. 1 арт. 361-3 КК і паводле ч. 1 арт. 130 КК за выказванні ў сацыяльных сетках, якія не ўтрымлівалі заклікаў да гвалту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10