Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Навука і тэхналогіі
Фота 2 з 7
21.08.2022 / 21:32
Бел / Łac / Рус

Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 10

Днямі з'явілася некалькі гучных прысудаў за лайкі. Апошні — жыхару Магілёва далі тры гады за адзін лайк у «Аднакласніках». Таму важна ведаць, дзе і каму вы ставілі лайкі, бо ва ўсіх сацсетках яны бачныя публічна.

Instagram

Зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Ваша актыўнасць» (Your activity). Праз пункт «Узаемадзеянні» (Interactions) вы можаце паглядзець усе каментары, лайкі і адказы на гісторыі, якія вы пакідалі за ўвесь час.

Facebook

З мабільнай праграмы: зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Налады і прыватнасць» (Settings and privacy). Далей націсніце «Журнал дзеянняў» (Activity log). Там вы можаце паглядзець усю гісторыю вашага ўзаемадзеяння з сацсеткай.

З камп'ютара: клікніце па вашым аватары ў правым верхнім куце браўзера — адкрыецца меню. Далей абярыце пункт «Налады і прыватнасць», а пасля перайдзіце ў «Журнал актыўнасці».

«Укантакце»

З камп'ютара: пераходзім у меню «Навіны». Вы трапіце туды адразу, калі ўвядзеце ў адрасным радку vk.com. Далей з'явіцца меню ў правай частцы, дзе трэба націснуць на пункт «Рэакцыі».

Таксама вы можаце скарыстацца фільтрам лайкаў, дзе можна выбраць катэгорыі, якія вы лайкалі.

З мабільнай праграмы: націсніце на левы верхні кут, дзе адлюстраваны аватар вашага профілю. Далей перайдзіце ў меню «Закладкі» (Bookmarks). Пасля гэтага націсніце на кнопку «Рэакцыі» (Reactions).

«Аднакласнікі»

З «Аднакласнікамі» складана. Зайдзіце на сваю старонку і націсніце на сваё імя і прозвішча (у дадатку націсніце меню з трыма кропкамі, а пасля націсніце на сваё імя і прозвішча).

Вы пабачыце сваю стужку, у якой ёсць інфармацыя і пра «класы», якія вы паставілі, акрамя тых выпадкаў, калі вы схавалі гэтую інфармацыю з стужкі. Іншага шляху даведацца пра тое, дзе менавіта вы ставілі «класы», няма, і гэта праблема.

Пры падрыхтоўцы матэрыяла мы звярнуліся па парады да праекта, які кансультуе ў галіне лічбавай бяспекі CyberBeaver. Яны лічаць, што «Укантакце» і «Аднакласнікі» «дзіравыя» і ўцячы з іх можа што заўгодна — і раяць імі ўвогуле не карыстацца.

Агулам, парада яшчэ і ў тым, каб ставіць лайкі, у тым ліку на каментары іншых людзей, акуратна і ўдумліва, асабліва калі вы знаходзіцеся ў Беларусі. Бо кожны з іх у любы момант можа быць запісаны сілавікамі.

Чытайце яшчэ:

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Навукоўцы знайшлі мікрапластык у аблоках. Гэта можа несці сур'ёзныя наступствы для свету 9
Ці можа змена клімату выклікаць грыбковы апакаліпсіс?
Складзены спіс краін з самым танным і самым дарагім інтэрнэтам. Дзе аказалася Беларусь? 9
Пах цела — як адбітак пальцаў. Хутка можа надысці час, калі па паху цела пра нас можна будзе счытаць усё, у тым ліку хваробы 2
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
2 0
Satan / Адказаць
17.08.2022
@Пры падрыхтоўцы матэрыяла мы звярнуліся па парады да праекта, які кансультуе ў галіне лічбавай бяспекі CyberBeaver. Яны лічаць, што «Укантакце» і «Аднакласнікі» «дзіравыя» і ўцячы з іх можа што заўгодна — і раяць імі ўвогуле не карыстацца.@ Истину глаголет! Из ВК выпилился с концами года 3-4 назад и прекрасно себя чувствую. А ОК... это я вообще даже хз... как подтереть жопу лопухом я и без ОК знаю.
2 0
Юный друг,всегда будь юным!Ты вз-леть не т-пись!Будь весёлым,дерзким,шумным!Д-ся надо,так / Адказаць
17.08.2022
⤷ Satan, а мяне не было ні ў фэйсбучыку, ні тым больш у кантакціку, ні тым больш тым больш у ОК :ь 
1 1
Satan / Адказаць
17.08.2022
⤷ Фейсбучек полезный бывает. Особенно в этих Европах. Что поляки, что чехи - они почти все в фб, там куча групп - от давайте познакомимся и выпьем до куплю-продам-отдам даром.
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 10 /
Загружаецца...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Карціну Марка Шагала выставілі на аўкцыён у Празе. Стартавая цана немалая
Нобелеўская лаўрэатка, убачыўшы сёння тэлефанаванне з незнаёмага нумара з-за мяжы, не стала перарываць лекцыю і здымаць слухаўку
У Астрахані невядомыя знеслі помнік Леніну. Ад статуі засталіся толькі ногі 4
Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая дапаможа «падняцца з каленяў» 9
У дворыку «Валадаркі» заўважылі надпіс «Наста Лойка, трымайся!»
Сіноптыкі папярэдзілі пра моцны вецер у сераду — абвешчаны аранжавы ўзровень
Расія абвясціла ў вышук Арастовіча 1
Усяго патроху
Студэнтка Інстытута тэалогіі БДУ стала вядучай на БТ і хоча туды размеркавацца 3
Міністр замежных спраў Швецыі не змог трапіць на саміт у Кіеў, бо забыў дома пашпарт 3
Як выглядае інтэр’ер за 100 тысяч даляраў у невялікай кватэры ў Мінску 3
Як суседзі рассварыліся з-за дарогі. Адзін з бакоў вырашыў праблему радыкальна 4
Фота / Відэа
У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня 2
У Мінску смеццявоз раздушыў таксоўку 3
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Амерыканская паліцыя арыштавала беларускага хакеіста проста падчас матча 1
У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША 16
Ганарар для сясцёр Груздзевых. Колькі каштуюць бюджэту выступы артыстаў на дзяржаўных канцэртах 6
«Хаця б у ЗАГСе выглядайце нармальна». З беларускага вяселля ўгараюць у сацсетках 4
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 102
Самае лайканае
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 37
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 49
У Эстоніі 85-гадовы мужчына стаў ахвярай нахабных злодзеяў. На дапамогу прыйшлі мясцовыя беларусы 3
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 11
Найбольш рэакцый
У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў 21
У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША 16
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 102
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 61
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 37
Гарачыя тэмы
Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 11
Амерыканская паліцыя арыштавала беларускага хакеіста проста падчас матча 1
«Хаця б у ЗАГСе выглядайце нармальна». З беларускага вяселля ўгараюць у сацсетках 4
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 103
«Мае знаёмыя робяць у Акадэміі разлікі для расійскіх ракет». Што адбываецца з беларускай навукай 19
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 61
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 37
Б'юці-сродкі для вагіны: што гэта такое і ці ўхваляе гінеколаг 13
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх