БелТА паведамляе, што айчынныя вучоныя аналізуюць хлебапякарныя якасці зерня тых ці іншых культур. І цяпер актыўна працуюць над трыцікале. Хлеб з яго атрымліваецца з шэрым адлівам у адрозненне ад традыцыйных чорнага (жытняга) і белага (пшанічнага).
Шэры хлеб можа з'явіцца ў шырокім продажы на працягу двух-трох гадоў.
Застаецца спадзявацца, што на гэты раз Лукашэнку паказалі не французскі прадукт.





