Журналіст Дзяніс Івашын і яго маці Людміла Івашына

«Блізка я яго не бачыла — здалёк. Выглядаў акуратным, паголеным, нават мне не падалося, што ён схуднеў. На маё здзіўленне, заўважных зменаў я не ўбачыла. Трымаецца спакойна, упэўнена, годна», — расказала Людміла Івашына.

Дзяніс быў у чорнай майцы з надпісам «Яська Гаспадар, 1863», а на спіне — «Kalinouski, 1863». У залу яго заводзілі двое міліцыянтаў у масках, што амаль цалкам закрывалі твары.

Падтрымаць журналіста пад будынак суда прыйшла маці абвінавачанага, а таксама дыпламаты Вялікабрытаніі, Чэхіі, Аўстрыі. Іх на суд не пусцілі. Аднак каля будынка суда да іх дачапіліся супрацоўнікі дзяржаўных выданняў.

Дыпламаты ветліва адмаўляліся ад каментарыяў. Аднак здымачная група пайшла за імі ажно ў кавярню на абед і спрабавала заняць месцы за сталом разам з прадстаўнікамі дыпмісій, каб запісаць іх адказы на камеру.

Справу Дзяніса Івашына разглядае Валерый Раманоўскі, працэс закрыты праз «разгляд дзяржаўных таямніц».

Сёння пасяджэнняў няма, бо Дзяніс хадайнічаў аб перапынку ў працэсе праз кепскае самаадчуванне. Наступнае пасяджэнне запланаванае на 17 жніўня.

Судовы працэс над Івашыным пачаўся 15 жніўня ў будынку Горадзенскага абласнога суду. Блізкія загадзя ведалі, што ён будзе закрытым праз «разгляд дзяржаўных таямніц».

Івашына вінавацяць ва «ўмяшанні ў дзейнасць міліцыянтаў» і ў «здрадзе дзяржаве». Дэталі спраў невядомыя.

Чытайце таксама: 

«Я хачу паслаць усіх за рускім караблём». Так адказала маці Дзяніса Івашына на пытанне прапагандысткі, чаму яна прыйшла на суд над сынам

У сюжэце па БТ паказалі палітзняволенага Дзяніса Івашына

У Гродне пачынаецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру