Фота: vedaj.by

Праект «Глобус Беларусі» быў створаны ў 2002 годзе. За час існавання, дзякуючы уласным экспедыцыям і інфармацыі ад турыстаў, сайт стаў найбольш поўным навукова-папулярным каталогам славутасцяў дасавецкага перыяду (пабудаваных да 1939 года для Заходняй Беларусі і да 1922 года для астатняй часткі краіны).

Раздзел «Страчанае» дае карціну таго, што мы згубілі ў 21-м стагоддзі — на сёння там больш за 270 аб'ектаў.

«На сайце зафіксаваная абсалютная большасць страчаных будынкаў у краіне (акрамя асобных аб’ектаў у шчыльнай гарадской забудове вялікіх гарадоў). Плюс вельмі часта вандроўнікі дасылаюць напаўразбураныя будынкі, да якіх дабрацца турыстам амаль нерэальна, ці нешта, што не ўяўляе вялікага інтарэсу (нейкі панскі кароўнік, напрыклад) — такое мы на сайце не размяшчаем, але на 95-98% карціна страт 21 стагоддзя ў нас поўная», — каментуе адзін з аўтараў.

Уся інфармацыя праходзіць верыфікацыю, і калі няма магчымасці пацвердзіць, ці праўда нейкі будынак знік, аўтары не загружаюць інфармацыю пра аб’ект на сайт, пакуль яна дакладна не пацвердзіцца.

«Пра згарэлыя цэрквы, напрыклад, даведваемся з сайтаў МНС», — удакладняе адзін з удзельнікаў праекта.

Пажары — толькі адна з прычын, якая пашырае страты архітэктурнай спадчыны.

«Часам, калі браць дробныя аб’екты (напрыклад, прысядзібную гаспадарчую пабудову), міма мог ехаць старшыня калгаса — паглядзець, што руіны стаяць, і аддаць загад іх знесці, каб парадак быў. Такое, канечне, здараецца з тым, што не ўнесена ў спіс гістарычных каштоўнасцяў. Каштоўнасці ж можа напаткаць агонь. Былі асобныя выпадкі, калі іх разбіралі для ўласных патрэб — пабудаваць новую «фазэнду» для адміністрацыі, як сталася з сядзібным домам у Карлаўшчыне на Ашмяншчыне (са слоў мясцовых жыхароў). А вось Даўбуцкую драўляную мячэць, ратуючы ад канчатковага разбурэння, перавезлі са Смаргоншчыны ў музей народнай архітэктуры і побыту — думалі рэстаўраваць, але грошай на тое не знайшлося».

Вось толькі некалькі цікавых забудоў, якія ўжо сышлі ў нябыт.

  • Пакроўская драўляная царква ў Хатлянах 1879 года забудовы. Арыгінальны храм згарэў у 2013 годзе.

Фота: globustut.by

  • Касцёл святога Яўхіма ў Клюшчанах — яшчэ адзін прыклад драўлянай рэлігійнай спадчыны. Яго таксама знішчыла вогнішча ў 2017-м. Прычынай узгарання стала аварыйная электраправодка.

Фота: vedaj.by

  • Царквы з Петрыкава, якую будавалі ў 1746 годзе для старавераў у вёсцы Сотнічы, а потым перанеслі і перафарматавалі ва ўніяцкую святыню, таксама не стала. Разабраная яна ў 2012-м годзе праз аварыйны стан. Побач пабудавалі падобную да яе новую царкву.

Фота: globustut.by

  • Унікальная сельскагаспадарчая станцыя агранома Ластоўскага ў Беняконях, вядомая сваімі адкрыццямі і эксперыментамі і ў Беларусі, і за яе межамі, была пабудаваная ў пачатку 20 стагоддзя. Знеслі яе прыблізна ў 2012-м, пакінуўшы чыстае поле наўзамен.

Фота: voran.by

  • Капліца Узнясення крыжа Божага ў Жыткавіцкім раёне (вёска Ленін) дазваляла ўвачавідкі пазнаёміцца з эклектычным стылем 1863 года выканання. Пабудаваная яна была ў гонар адмены прыгоннага права. Арыгінал у дрэнным стане быў знесены ў 2019-м годзе, на месцы ўзвялі копію.

Фота: fotobel.by

  • Руінамі сядзібнага дома 19 стагоддзя ў Люціне яшчэ можна было палюбавацца у першыя 10-15 год 21-га стагоддзя, цяпер іх няма, бо яны не былі пад аховай краіны.

Фота: radzima.org

  • Вадзяны млын ансамбля сядзібы Пратасевічаў 1912 года ў Агародніках на Гарадзеншчыне ўражваў сваімі памерамі. Не стала яго ў 2013 годзе.

Фота: orda.of.by

  • 100-гадовую ж сінагогу ў Мсціслаўлі, па рашэнні ўладаў, разабралі літаральна ў гэтым годзе. «Будынак сінагогі не быў уключаны ў рэспубліканскі спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мясцовыя ўлады не далі яму ахоўнага статусу, і таму пра намер знішчыць гэты ўзор габрэйскага правінцыйнага мураванага дойлідства нічога не ведала Грамадства аховы помнікаў. Грамадскасць горада таксама даведалася пра Тое, што адбываецца, у апошні момант. Нягледзячы на заклікі краязнаўцаў да раённай адміністрацыі адкласці знос даўнейшага будынка, яго знішчылі», — пісалі рэгіянальныя СМІ.

Фота: mogilev.media

Стваральнікі «Глобуса» прызнаюць, што Беларусь — не ўнікальная краіна: архітэктурныя аб’екты з розных прычын знікаюць і ў іншых месцах на зямлі, але падыход да гэтай справы ў нас — адзін з найгоршых.

«Трэба мяняць саму парадыгму стаўлення да спадчыны. Калі яна зменіцца, то і будзе выратоўвацца больш аб’ектаў. Зараз чыноўнікі бяруць «на аловак», умоўна кажучы, 10 вялікіх помнікаў — Мір, Ружаны, Косава і гэтак далей. Туды ўкладаюцца мільёны даляраў, пра гэта паўсюдна пішуць. А сотні маленькіх помнікаў архітэктуры пры гэтым знішчаюцца. Зразумела, што грошай не шмат, але парадыгма дакладна не такая, якая павінна быць у сучасным еўрапейскім грамадстве. Усе важныя будынкі трэба хаця б заносіць у спісы каштоўнасцяў і спрыяць іх захаванню».

Чытайце таксама:

Курапаты: на сёння вядома амаль усё

Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр

label.reaction.like
3
label.reaction.facepalm
9
label.reaction.smile
4
label.reaction.omg
4
label.reaction.sad
34
label.reaction.anger
15

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Шлёма Бубенман / Адказаць
17.08.2022
Синагогу фашисты не зруйнавали, дык неакамунисты дарабили справу.
0
Kub / Адказаць
17.08.2022
Памятаю, як адзін хлапчына збіраў грошы на беларусізацыю праэкта. Грошы сабраў, а праэкт так і застаўся рускамоўным....
0
Гость / Адказаць
17.08.2022
Ломать - не строить .
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру