На афішы — фрагмент выставы Ксішы Ангелавай «Беларускі мартыралог».

У праграме фестываля — моцная музычная частка: класічны канцэрт опернай дзівы Маргарыты Ляўчук (9 верасня), выступленне этна-гурта Kriwi, дыджэйскі сэт нямецкай і беларускай музыкі ад Papa Bo Selektah Mix & Mingle (10 верасня), канцэрт электра-поп спявачкі PALINA — Рэспубліка Паліна (11 верасня).

Тэатр будзе прадстаўлены: з беларускага боку — перформансам Ігара Шугалева «375 0908 2334 /Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае». Ён адбудзецца 10 верасня.

З нямецкага боку — Баварскі лялечны тэатр ужо 11 верасня прэзентуе пастаноўку «Лялька Трытратрулала вярнулася» — спектакль будзе дэманстравацца ў межах адмысловай праграмы для дзяцей. Тут жа беларуская музыка і рэжысёрка Света Бень правядзе майстар-клас для дзетак «Добры волат».

Афіша фестываля

Кінаблок парадаваў нечаканасцямі — гледачы фестываля атрымаюць магчымасць убачыць адны з найлепшых фільмаў беларускіх рэжысёраў: дакументальны «Стрыптыз і вайна» Андрэя Куцілы і мастацкі «Возера радасці» Аляксея Палуяна. Дарэчы, «Возера радасці» — гэта тая самая стужка, якая вылучалася на «Оскар»ад Германіі/Беларусі ў 2021 годзе.

Гэтаксама форум не абміне і беларускае сучаснае мастацтва. 10 верасня ў мюнхенскім Доме статыстыкі адкрыецца выстава мастачкі Ксішы Ангелавай «Беларускі мартыралог: Абліччы і стыгматы». Выказванне аўтаркі — пра беларускіх палітзняволеных.

Галоўнай жа пляцоўкай фестываля, акрамя першага дня, стане Backstage Kulturzentrum — адна з вядомых сцэн у горадзе, «спецыялізацыя» якой — альтэрнатыўная музыка і мастацтвы. Backstage Kulturzentrum размешчаная на мосце Фрыдэнхаймера ў раёне Найхаўзен-Німфенбург і ўключае ў сябе хол, клуб, фабрыку і паб.

Адкрыццё падзеі адбудзецца ў Прыдворным храме Усіх Святых, дзе выступіць, нагадаем, Маргарыта Ляўчук.

Квіткі на мерапрыемствы можна набыць тут.

Фестываль арганізуецца Беларускім аб’яднаннем у Германіі RAZAM e.V., партнерамі з’яўляюцца Bayerische Staatskanzlei, die Heintze Stiftung.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
дочка Макса Дизайнера / Адказаць
17.08.2022
@У праграме фестываля — моцная музычная частка: класічны канцэрт опернай дзівы Маргарыты Ляўчук@

ужо смешна ( моцы ў ейным голасе і энергетыкі 0
0
Жар / Адказаць
17.08.2022
Столькі цікавага ! Шкада, што не тут. Паслухаць Ляўчук, цудоўнае сапрана, гэта асалода.
0
Сымон немузыка / Адказаць
17.08.2022
На мінулым тыдні ў суседняй краіне праходзіў чарговы міжнародны фестываль аперэты. Сярод прысутных быў заўважаны экс-прэзыдэнт краіны і былы міністар абароны. Сядзелі з усімі іншымі гледачамі. Памятаю, што ў Беларусі Макей стаяў некалі ў чарзе ў КFC, таксама без аховы, "пa-народнаму".
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру