Фота: Памежны камітэт

Фота: Памежны камітэт

Учора быў абнародаваны ўказ Лукашэнкі №280, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 2 ліпеня 2015 года №305 «Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску».

Цяпер будзе адмененая паслуга платнага браніравання часу ўезду ў пункт пропуску з зоны чакання, уезд у зону чакання будзе ажыццяўляцца ў парадку жывой чаргі, а ўсе транспартныя сродкі пры ўездзе ў зону чакання павінны аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі.

Аднак Памежны камітэт звяртае ўвагу на тое, што праект змяненняў і дапаўненняў у пастанову Саўміна №1130 «Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску і забеспячэнні памежнай бяспекі» толькі распрацоўваецца.

Змены ўступяць у сілу толькі пасля афіцыйнага апублікавання новай рэдакцыі пастановы ўрада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?