Польшча
Найбольш напружанай сітуацыя выглядае ў пункце пропуску «Бераставіца-Баброўнікі», там 16 жніўня паставілі рэкорд.
Па стане на 14 гадзін дня і на 20 гадзін вечара ў чарзе на выезд з краіны стаяла больш за 500 аўто.
Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by
Людзі, якія часта ездзяць праз мяжу, ацэньваюць, што ў такой чарзе давядзецца правесці больш за суткі. Па іх словах, нават калі на граніцы збіраецца па 200-300 легкавікоў, перасячэнне займае ад 20 гадзін.
Для даведкі: прапускная здольнасць ПП «Бераставіца-Баброўнікі» складае 500 легкавікоў у суткі, але Дзяржпагранкамітэт рэгулярна падае звесткі пра тое, што польскі бок не выконвае свае абавязкі.
Апроч «Бераставіцы», дастаткова напружанай сітуцыя выглядае ў пункце пропуску «Брэст-Цярэспаль». Там цягам мінулых сутак у чарзе на выезд стаялі каля 200 легкавікоў. У адмысловых чатах падарожнікі дзяляцца інфармацыяй, што перасячэнне мяжы ў адзін бок праз гэты пункт у асобных выпадках займала больш за 30 гадзін.
Літва
На літоўскім кірунку найбольшыя чэргі збіраюцца ў пунктах пропуску «Камены лог» і «Прывалка».
Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by
Учора ў пікавыя гадзіны ў «Каменым лозе» налічвалася больш за 120 легкавікоў, а ў «Прывалцы» — больш за 100.
Латвія
На латвійскім кірунку чэргі з легкавікоў, як правіла, адсутнічаюць.
Чытайце таксама:
За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто
На беларускіх межах амаль зніклі чэргі з грузавікоў. Чаму так адбываецца?





