Фота: БелТА

Лукашэнка пацікавіўся, як на тэрыторыі гаспадаркі вырашаецца жыллёвае пытанне.

Паведамляецца, што асаблівую ўвагу ён звярнуў на будаўніцтва арэнднага жылля. У апошні час адзначаецца рост цэн на піламатэрыялы, у той час як у Беларусі дастаткова гэтага рэсурсу. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў прадумаць меры, каб зрабіць таннейшай гэтую сыравіну, у прыватнасці, для будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці.

«За зіму трэба прадумаць гэтае пытанне», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0