Таксама пра гукі выбухаў расказалі суразмоўцы выдання «Агенцтва» з Севастопаля і размешчанага побач з горадам Бахчысарайскага раёна, якія жывуць за некалькі кіламетраў ад аэрапорта «Бельбек». Па словах аднаго з суразмоўцаў «Агенцтва», у раёне аэрадрома бачны дым.

Першы выбух у Севастопалі было чуваць у 22:00, другі— у 22:35.

Агенцтва Reuters паведамляе як мінімум пра 4 выбухі.

Распаўсюджваецца і відэа, на якім, як сцвярджаецца, могуць быць знятыя акурат выбухі на «Бельбеку». Пацвярджэнняў гэтаму, праўда, пакуль няма.

Акупацыйны «губернатар Севастопаля» Міхаіл Разважаеў паведаміў, што каля «Бельбека» нібыта быў сіламі расійскай СПА збіты беспілотнік, «пацярпелых няма».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ром / Адказаць
18.08.2022
Хорошо горят
0
бавоўна / Адказаць
18.08.2022
і тут курцы пастараліся
0
SHOS / Адказаць
19.08.2022
Smoking kills
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру