«Баец з пазыўным «Вараг» (Алег Васільеў — НН) быў звольнены з Узброеных сіл Украіны з-за дысцыплінарных парушэнняў. Частка ваяроў батальёна «Тэрор» вырашыла застацца з ім — яны былі нязгодныя, што яго звольнілі з-за гэтых парушэнняў.
Канкрэтнае парушэнне з яго боку — прымяненне гвалту ў дачыненні да байцоў з-за асабістых непаразуменняў.
Рашэнне аб яго звальненні прымала тая частка кіраўніцтва УСУ, якой наш Полк падпарадкоўваецца. Полк таксама не падтрымлівае такіх паводзін», — адказалі ў прэс-службе.
Звольнены «Вараг» быў адным з галоўных дзейных асобаў у нядаўнім канфлікце з удзелам таксама ўжо былога байца Палка Паўла Кулажанкі — менавіта «Вараг» яго «вучыў».