«Мы назіраем, што яны [расіяне] істотна павялічылі колькасць ракетаносцаў у Чорным моры. У прыватнасці, з ракетамі «Калібр» іх цяпер 5, у тым ліку падводныя.

Выкарыстанне «Калібраў» гэтай ноччу можа быць пэўным знакам таго, што яны гатовыя іх прымяняць, нават нягледзячы на іх высокі кошт і не вельмі вялікую колькасць, якая там яшчэ засталася».

Гумянюк адзначыла, што расіяне будуць падцягваць сілы на Мікалаеўскім і Херсонскім напрамках, паколькі «крэпасць нязломнасці Нікалаеў, якая не дае прасунуцца на поўдні, ім вельмі не дае спакою».

Паводле даных ВМС Узброеных сіл Украіны, апошні раз 5 ракетаносцаў у Чорным моры фіксавалі 1 жніўня. Пасля гэтага пераважна іх было 2-3.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі папярэдзіў, што на наступным тыдні, калі Україна будзе святкаваць дзень Незалежнасці, Расія можа ажыццявіць асабліва жорсткія дзеянні.

Работнікам устаноў, размешчаных ва ўрадавым квартале, рэкамендуюць з 22 па 26 жніўня працаваць дыстанцыйна з дому. У некаторых рэгіёнах уводзіцца працяглая каменданцкая гадзіна. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7