«Афіцыйная частка пачалася з пытання: «Чаму свята называецца «Бацькава булка?». А вось і адказ: У мінулым годзе з візітам на Свіслаччыне пабываў Аляксандр Лукашэнка. Тады ён наведаў свіслацкую хлебапякарню, пачаставаўся мучнымі вырабамі і пахваліў іх, сказаўшы, што гэта вельмі смачны хлеб. І пайшло — бацькава булка!» — паведамляе свіслацкая раёнка.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел нямала чыноўнікаў сярэдняга звяна. 

Са сцэны гучала многа песень і музыкі, выступіў гурт «Дразды». Як паведамляецца, спецыяльна на каравай-фэст выканаўцы склалі песню «Матчына ласка, бацькава булка — водар айчыны».

Клас
2
Панылы сорам
30
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2