Ілля Панамароў. Фота: АР

На сваім канале апазіцыянер Ілля Панамароў распавёў, што некалькі месяцаў таму ён завёў тэлеграм-бот для сувязі з унутрырасійскім супрацівам, і яму ў гэты боі напісала нейкая «Нацыянальная рэспубліканская армія» (НРА), якая пад бела-сіне-белым сцягам будзе забіваць пуцінскіх чыноўнікаў, і Панамароў з імі перапісваўся. Яны нібыта ўжо ажыццяўлялі акцыі «прамога дзеяння», экс-дэпутат нават кагосьці вывез з Расіі, а некалькі чалавек было забіта (!) у Валгаградскай вобласці. І вось яны яму напісалі, што забʼюць Дугіна і яго дачку («яны нам казалі, што гэта будуць Дарʼя і Аляксандр Дугіны»), і «выканалі абяцанне». І ў машыне было двое чалавек — а чыю смерць замест Дугіна хаваюць, ён, Панамароў, уявіць не можа.

«Запэўніваю вас, ніякай «Нацыянальнай рэспубліканскай арміі» не існуе — гэтак жа, як не існуе і службы бяспекі Ашчадбанка ў папраўчай калоніі №1», — піша Латыніна.

Яна мяркуе, што ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра гульню спецслужбаў. Яна звяртае ўвагу на словы Панамарова аб папярэдніх «акцыях прамога дзеяння» кшталту падпалаў ваенкаматаў, якія ажыццяўляліся на тэрыторыі Расіі і за якія таксама бярэ на сябе адказнасць «НРА».

«Мне складана ўявіць, да прыкладу, што Ілля Панамароў некалькі месяцаў размаўляў з гэтымі хлопцамі і не паведаміў пра гэта ў СБУ. Мне таксама цяжка ўявіць сабе, каб можна было нешта падпальваць на тэрыторыі Расіі некалькі месяцаў без таго, каб быць інфільтраваным агентам спецслужбаў», — разважае яна.

«Камандзір узвода» «Нацыянальнай рэспубліканскай арміі», які ананімна выйшаў у эфір у праграме Панамарова

«Так ці інакш, я мяркую: забойства Дугінай — гэта завяршальная частка новай аперацыі «Трэст» (контрвыведніцкая аперацыя савецкіх спецслужбаў у 1920-я гады, накіраваная на выяўленне праціўнікаў рэжыму ўнутры СССР праз стварэнне фальшывай арганізацыі антыбальшавіцкага падполля. — Рэд.).

«Галоўная мэта гэтай аперацыі складаецца ў тым, каб знайсці на месцы выбуху візітоўкі Навальнага, Хадаркоўскага і Каспарава. А візітоўку Панамарова і знаходзіць не трэба — ён сам з гонарам абвясціў, што яна там ёсць», — піша яна.

На яе думку, наступны ход — заклікаць да татальнага тэрору супраць «бела-сіне-белага сцяга» і «апазіцыянераў-тэрарыстаў», сімвалам якіх ён зʼяўляецца.

Латыніна піша, што экс-дэпутат Дзярждумы Ілля Панамароў зʼехаў з Расіі на фоне канфлікту паміж Сурковым і Валодзіным, у выніку якога на яго была заведзеная крымінальная справа аб выплаце яму Сурковым 300 тысяч даляраў за чытанне нейкіх лекцый у «Сколкаве».

«Панамароў жыве ва Украіне, з пачаткам вайны ён пайшоў у тэрабарону, але ваенная карʼера апынулася кароткай, а замест яе экс-дэпутат завёў вельмі дарагі (са студыямі, абсталяваннем, вядучымі) канал, на якім сярэдняя глыбіня прагляду відэа — 2—6 тысяч. Такі чалавек з яго амбіцыямі — ідэальны абʼект для маніпуляцый спецслужбаў», — мяркуе яна.

На сцэну выйшла расійская «Нацыянальная рэспубліканская армія», якая ўзяла на сябе адказнасць за забойства Дугінай 

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Чык чырык / Адказаць
22.08.2022
Інтрыга скончылася, цьфу.
4
АСДТ / Адказаць
22.08.2022
Трусы-либерахи всё судят по себе, и никак не могут поверить, что нашлись люди способные действовать. Отсюда вал конспирологических теорий. P.S. в росии давняя "бомбистская" традиция, а Александра 2 взорвал белорус ;)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру