Удзельнікам нарады паставілі задачу да Новага года ўнесці прапановы: або ў краіне захоўваюць існуючыя падыходы, або ўводзяць неабходныя навацыі для таго, каб «убачыць абітурыента».

Як адзначыў міністр адукацыі, прыйшоў час задумацца пра яе эфектыўнасць і неабходныя карэкціроўкі ЦТ.

Уступная кампанія 2023 года ў цэлым пройдзе па абвешчаных правілах. У канцы навучальнага года навучэнцы 11-х класаў будуць здаваць сумешчаныя з ЦТ экзамены, а таксама дадатковае ЦТ для паступлення ў ВНУ ў залежнасці ад абранай спецыяльнасці.

Але, цалкам магчыма, некаторыя змены уступную кампанію ўсё-ткі закрануць. Да прыкладу, будзе не два сумешчаныя іспыты, а больш і на выбар.

Але пакуль гэта толькі абмеркаванні, канчатковае рашэнне як раз і трэба прадставіць Лукашэнку да канца года. Па словах Іванца, Міністэрства адукацыі зацягваць з гэтым пытаннем не збіраецца.

«Пытанне правядзення цэнтралізаванага экзамена ўжо вызначанае. Іншае пытанне, што правядзенне цэнтралізаванага экзамена — гэта ўсяго толькі элемент уступнай кампаніі, і ў сувязі з гэтым мы павінны паглядзець, якім гэты цэнтралізаваны экзамен павінен быць і якія яшчэ дадатковыя ўступныя выпрабаванні могуць быць у кожным канкрэтным універсітэце альбо ў групе ўніверсітэтаў на канкрэтныя спецыяльнасці», — растлумачыў міністр.

Андрэй Іванец таксама адзначыў, што самі заданні цэнтралізаванага тэставання чакаюць невялікія змены, у тэстаў будзе новая структура.

«Мы сыходзім ад тых заданняў, дзе ёсць магчымасць выбару або ўгадвання. Сёння ў тэсце 50% заданняў, дзе ёсць магчымасць выбару таго ці іншага адказу, і 50%, дзе неабходна рашыць канкрэтнае заданне. Мы мяняем структуру тэста: мінімізуем колькасць заданняў з магчымасцю выбару адказу. Гэта дазволіць шмат у чым «убачыць» абітурыента», — лічыць кіраўнік Мінадукацыі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2